Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

#НасустрачРаству. Запрашэнне шукаць Бога ўсім сваім жыццём“Шукайце Мяне, і будзеце жыць… Шукайце д…

*

#НасустрачРаству. Запрашэнне шукаць Бога ўсім сваім жыццём

“Шукайце Мяне, і будзеце жыць… Шукайце дабра, а не ліхоты, каб жылі так, каб быў з вамі Госпад, Бог Магуццяў” (Ам. 5, 4.14).

Мудрацы з Усходу, якія крочаць па дарозе ў пошуках нованароджанага юдэйскага Караля, з’яўляюцца вобразам многіх людзей, нашых сучаснікаў, якіх часам называюць «шукальнікамі». Такія людзі не спяшаюцца атаясамліваць сябе з «абраным народам», з канкрэтнай канфесійнай супольнасцю, але часта выяўляюць дзіўную адкрытасць і шчырасць у сваіх пошуках. Акрамя таго, на пачатку свайго шляху яны не заўсёды шукаюць Бога, а хутчэй ідуць за невыразнаю тугою сэрца: за аўтэнтычнасцю, за красою, за праўдаю, за дабром. Таму, з пункту гледжання мудрацоў было даволі лагічна, што ў сваіх пошуках яны прыйшлі ў Ерусалім і звярнуліся з пытаннем да правіцеля Ірада.

Бачым, іх шчырасці і адкрытасці стала дастаткова для Бога, каб Ён даў ім пазнаць сябе ў бедным Дзіцяці на ўскраіне юдэйскай сталіцы, у Бэтлееме. На іх спраўдзілася прароцтва Ісаі: “Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне; адшукалі Мяне тыя, якія не пыталіся пра Мяне. Я сказаў: “Вось жа Я, вось жа Я!” да народа, які не прызываў імя Маё.” (Іс. 65, 1)

Цікава, што на гэтае прароцтва будзе спасылацца св. Павел, які будзе перажываць за нявер’е ўласнага народа, у той час як язычнікі будуць масава адкрывацца на Хрыстовую добрую вестку, якую абвяшчаюць апосталы па ўсіх канцах зямлі: “Але не ўсе падпарадкаваліся Евангеллю. Бо Ісая кажа: «Госпадзе, хто паверыў пачутаму ад нас?» Таму вера — ад пачутага, а пачутае — праз слова Хрыста. Але я кажу: хіба не пачулі яны? Наадварот. Па ўсёй зямлі разышоўся іхні голас, і словы іхнія — да краёў свету. “А Ісая адважыўся ды кажа: «Мяне знайшлі тыя, хто не шукаў, абявіўся Я тым, хто не пытаўся пра Мяне». Ізраілю кажа: «Увесь дзень Я працягваў рукі Мае да народу непаслухмянага і ўпартага». (Рым 10, 16-18.20-21)

Ва ўсе часы для рэлігійнай супольнасці было небяспечна быць перакананай ва ўласнай непамыльнасці, упэўненасць у выключным валоданні праўдай і нежаданне зноў і зноў выпраўляцца ў дарогу, ва ўнутранае падарожжа дзеля глыбокага навяртання, набліжэння да праўдзівага Бога. Для вернікаў заўсёды вялікая спакуса спрабаваць схавацца за фасадамі і дзвярыма велічных храмаў, за заспакаяльнай статыстыкай ці за развітымі адміністрацыйнымі структурамі, замест таго, каб шчыра і пакорна ў кожным пакаленні зноў і зноў пачынаць шлях адраджэння і паглыблення сваёй веры, першым крокам на якім заўсёды з’яўляецца навяртанне і шчырае пакаянне. Менавіта гэтым заклікам пачынаецца пропаведзь Хрыста: «Споўніўся час, і наблізілася Валадарства Божае; кайцеся і верце ў Евангелле». (Мр. 1, 15)

Ісус нарадзіўся ў Бэтлееме – гэта ўсяго ў 8 км. на поўдзень ад Ерусаліма! Валадарства Божае было так блізка да жыхароў Ерусаліма! Аднак ані Ірад, ані кніжнікі-эксперты ў Святым Пісанні, ані духоўныя правадыры Ізраіля не выйшлі ў дарогу, а таму – размінуліся з Нованароджаным Месіяй. Бог можа быць вельмі блізка, але збаўчай сустрэчы з Ім так і не адбудзецца, калі чалавек са свайго боку не здолее зрабіць хоць маленькі, але шчыры крок насустрач!