Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …

#НасустрачРаству. Іншай дарогай вяртацца ў сваю зямлюГоспад і нам, як і каралям з Усходу, загадвае д…

*

#НасустрачРаству. Іншай дарогай вяртацца ў сваю зямлю

Госпад і нам, як і каралям з Усходу, загадвае да Ірада больш не вяртацца, але вырушаць іншым шляхам у сваю зямлю (гл. Мц. 2, 12). Аднак, магчыма, сумны досвед падказвае нам, што не так проста ісці «іншай дарогай», не так лёгка раз і назаўжды стаць на Божую дарогу і больш не вяртацца на шлях граху і беззаконня. Як часта мы абяцалі Богу і самім сабе, што больш не будзем вяртацца да зла, але даволі хутка зноў адчувалі сябе паваленымі на зямлю вераломнымі спакусамі злога! Чаму так адбываецца і як пазбегнуць гэтых хітрых падкопаў д’ябла?

У паводзінах трох каралёў з Усходу можна вылучыць тры дабрадзейнасці, якія спатрэбіліся ім у падарожжы па «іншай дарозе» і якія могуць дапамагчы нам перамагчы ўсе хітрыкі злога, а менавіта: пакорлівасць, прастата і паслухмянасць.

Перш за ўсё – пакора. Яе называюць каралевай дабрадзейнасцяў. У той час, як дэманы — злыя анёлы — сталі такімі з-за сваёй пыхі, вяртанне «ў сваю зямлю», у рай адбываецца праз пакору. Д’ябал хітры і вераломны, таму зраненаму і аслабленаму грахамі чалавеку цяжка распазнаць яго падкопы. Да таго ж, што тычыцца пабожных людзей, то д’ябал не спакушае іх адкрыта да граху, а хутчэй хаваецца за ўяўным дабром, падобна як гэта рабіў кароль Ірад, кажучы, што хоча пакланіцца Нованароджанаму, хоць на самой справе выношваў душагубныя планы адносна Яго ў сваім сэрцы. Адзінай абаронай ад хітрыкаў злога з’яўляецца Божая ласка, якая даецца пакорлівым, таму што «Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым дае ласку» (1 П. 5, 5; Як. 4, 6). У Апафтэгмах (мудрых выслоўях) айцоў пустыні ёсць такая гісторыя. Аднойчы адзін набожны манах убачыў у відзенні свой жыццёвы шлях, на якім д’ябал замаскіраваў шматлікія сілкі, і, настрашаны відзеннем, спытаў у свайго Анёла: «Хто ж зможа прайсці гэты шлях без шкоды для душы?» Нябесны адказ быў: «Пакорлівасць!»

Другая дабрадзейнасць – гэта прастата. Папа Францішак заўважае, што мудрацы «не дыскутуюць, не ставяць сябе ў цэнтр, але падаюць ніцма перад Ісусам, Які з’яўляецца цэнтрам; не фіксуюцца на сваіх планах, а адкрываюцца на новыя дарогі. У іхніх жэстах бачны непасрэдны кантакт з Госпадам, радыкальная адкрытасць на Яго, поўная адданасць Яму». Толькі дзіця можа так шчыра аддавацца свайму бацьку і маці – з усім даверам, адкрытасцю і прастатой. Калі мы будзем трымацца Бога не з разліку, крывадушна, а з дзіцячым даверам і прастатой, то д’ябал не атрымае доступу да нашай душы, а мы будзем адчуваць спакой і бяспеку, як пра гэта піша псалміст: “Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне. Сапраўды, спакойнай і ціхай зрабіў я душу маю; як немаўля пры грудзях маці сваёй” (Пс. 131, 1-2).

І трэцяя дабрадзейнасць – гэта паслухмянасць. Мудрацы, атрымаўшы ў сне Божыя настаўленні, не вагаюцца і не раздумваюць, а вырушаюць у дарогу. Яны становяцца падобнымі да св. Язэпа не толькі ў тым, што атрымліваюць Божыя настаўленні ў сне, але і ў тым, што так сама, як св.