Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

Бо там, дзе чалавечая праца не асвячаецца Божым Законам і Божым Духам, яна ператвараецца ў сродак за…

*

Бо там, дзе чалавечая праца не асвячаецца Божым Законам і Божым Духам, яна ператвараецца ў сродак заняволення і эксплуатацыі, пазбаўляючы працоўнага чалавека яго годнасці, прычыняючы пакуты і нават нясучы з сабой смерць. На гэта звярнуў увагу Святы Айцец Францішак у сваім казанні на Нараджэнне Хрыстова: «Ісус нараджаецца там, дзе чалавечая годнасць зазнае выпрабаванняў. Ён аб’яўляе Сябе найперш пастухам — бедным людзям, якія працавалі. Бог прыходзіць у гэтую ноч, каб напоўніць годнасцю цяжар працы. Ён нагадвае нам, як важна праз працу дараваць чалавеку яго годнасць, а таксама – надаваць годнасць чалавечай працы, каб чалавек быў уласнікам, а не рабом працы. У Дзень жыцця паўтараем: хопіць памерлых на працоўных месцах!»

Святы Язэп ведае боль бацькоў, пазбаўленых годнасці з-за беспрацоўя і матэрыяльнай нястачы, бо і сам зведаў такі ж боль, не знайшоўшы ў Бэтлееме зручнага і прыстойнага месца для сваёй жонкі, якая павінна была нарадзіць, а потым на чужыне шукаючы паратунку для сям’і. Таму ён з’яўляецца заступнікам усіх сем’яў, а асабліва тых, якія перажываюць цяжкасці, клопаты, крызісы. Акрамя таго, у 1870 г. Папа Пій IX абвясціў яго апекуном вялікай Божай сям’і на зямлі — Каталіцкай Царквы. А ўжо сам Божы люд ушаноўвае гэтага святога як Заступніка добрай святой смерці. Бо як св. Язэп прыняў з рук Нябеснага Айца Ісуса і Марыю, з якімі ён жыў, якіх любіў, якім служыў усё сваё жыццё, – гэтак жа ў канцы яго жыцця Ісус і Марыя перададуць Нябеснаму Айцу яго несмяротную душу. А сам ён стане спагадлівым і паспяховым заступнікам для ўсіх тых, хто праз яго пасрэдніцтва будзе прасіць у Бога апошні дар на зямлі, ад якога залежыць наш вечны лёс: «хрысціянскага канца жыцця нашага, бязбольнага, беззаганнага, мірнага і добрага адказу на страшным судзе Хрыстовым».

Таму можам з верай спадзявацца, што на парозе вечнасці на нас будзе чакаць не толькі св. Пётр «з ключамі ў руках», але, праўдападобна, і св. Язэп, які адкрые нам дзверы Дома Айца Нябеснага і ласкава запросіць усярэдзіну. Дай, Божа!

Малітва. Ісусе! Марыя! Язэпе! Вам аддаю сваё сэрца, цела і душу. Ісусе! Марыя! Язэпе! Будзьце са мною ў хвіліну маёй смерці! Ісусе! Марыя! Язэпе! Няхай у вашай прысутнасці аддам у супакоі дух мой. Амін.

Ул. Багдан Дзюрах