6. Скарачэньне інфармацыйна-палітычнага фронту апазіцыі пашырае магчымасьці палітычнага наступу сістэмы Лукашэнкі. Прыход новага міністра замежных справаў, на маю думку, сьведчаньне таго, што Лукашэнка паспрабуе рэанімаваць стратэгію Макея. Толькі зараз будзе прадавацца ідэя, “ну мы ж не ўступілі ў вайну”. Пазіцыі Лукашэнкі ўзмоцняцца, калі ён будзе здольны правесьці свае перапрызначэньне ў стабільных умовах.
Для Захаду стабільнасьць сістэмы прадумова для “размоваў”.
Думаю, што новы “міністр” будзе спрабаваць для гэтых мэтаў выкарыстоўваць “сыйшоўшых” з сістэмы людзей, гуляючы на крыўдах, разчараваньнях, праблемах. Тое, што рэжым пасьпяхова рабіў да 2020 году, выкарыстоўваючы апазіцыю. Зразумела, што гэта не азначае нейкі новы разварот Лукашэнкі, гэта ўжо не магчыма ў цяперашняй сітуацыі. Але сыходзячы з новага 5 гадовага тэрміна, унутранай стабільнасьці, дынастычнага падыходу, гульня можа быць на перспектыву. Тым больш, што яна можа яшчэ больш аслабіць і паралізаваць апазіцыю.
Высновы і прапановы:
1. Падзеі апошніх дзен (у перспектыве новыя сыходы і скандалы) паказваюць, што цэнтры, якія лічаць сябе прадстаўніцтвам “апазіцыйных сіл” не маюць бачаньня і паліьычнай волі ў вырашэньні крызіса, а таксама перабудовы апазіцыйных структур;
2. Ніводная “агульная” канфэрэнцыя не стала пачаткам ператрансфармацыі дзеяньня апазіцыі. Прыкладам была канфэрэнцыя “Шлях да Волі”. Канфэрэнцыі выкарыстоўваюцца для ўласных, а не агульных інтарэсаў. Хаця канфэрэнцыя “Шлях” была больш дэмакратычнай і адчыненай для супрацы з усімі структурамі.
Канфэрэнцыя ў жніўні, якую рыхтуюць усе тыя ж людзі, што рыхтавалі папярэднія, як і “стратэгія” старога мысьленьня будзе мець выключна папулістычны характар і скончыцца традыцыйна – нічым. Калі валяцца структуры, самым разумным быдо б яе не праводзіць увогуле.
3. Я не ўпэўнены, што падыходы ОСТ да сітуацыі ў дэмсупольнасьці зьменяцца, бо гэтыя падыходы няма каму мяняць.
4. Як я бачу, неабходна поўнае перафарматаваньне ОСТ-АПК, сыходзячы з доўгатэрміновай перспектывы супрацьстаяньня з рэжымам. Ціханоўская прымае рашэньне па роспуску АПК і перадае паўнамоцтвы па яго фарміраваньню Каардынацыйнай Радзе, складае з сябе паўнамоцніцтвы “кіраўніка”. АПК становіцца самастойным, шматпрадстаўнічым ворганам, як і было прапанавана ў 2022 годзе. Разам з гэтым, Ціханоўская распачынае рэформы свайго офісу і бярэ ў свае рукі кіраваньне йм;
КР прапануе часовы палітычны мараторы і распачынае падрыхтоўку (разам з прадстаўнікамі іншых структур) да агульнай прадстаўнічай канфэрэнцыі з ўдзелам максімальна шырокага прадстаўніцтва дэмсупольнасьці (восень 2024).
Галоўныя пункты:
– ацэнка сітуацыі, прычыны крызісу;
– стратэгія па зьмене сітуацыі ў апазіцыі, з мэтай захамаваньня раскладу апазіцыі;
– узмацненьне і стабілізацыя палітычных і вайсковых структур;
– пераход на агульную стратэгію дзеянья, прапанаваную Палком Каліноўскага на канф., Шлях да Волі.
– Заканчэньне фарміраваньня АПК. Дзеля нейтралізацыі супярэчнасьцяў у пытаньні кіраваньня, пасада кіраўніка можа мець перыядычна зьменных характар;
– Правядзеньне рэгулярных адкрытых паседжаньняў АПК;
– Вярнуцца да пытаньня стварэньня стратэгічнай рады.
Калі супярэчнасьці будзе немагчыма пераадоліць, як і правесьці грунтоўныя рэформы структур перспектывы перамен у Беларусі, нават на далекіх гарызонтах, будуць вельмі марнымі.