У структуру масавых стратаў, ад 600 да 800 тыс., уваходзяць габрэі, якія ў тыя часы пражывалі на тэр…

У структуру масавых стратаў, ад 600 да 800 тыс., уваходзяць габрэі, якія ў тыя часы пражывалі на тэрыторыі Беларусі.
То бок у выніку дзеяньняў дзьвух таталітарызмаў Беларусь згубіла некалькі міл’ёнаў чалавек. Разам з гэтым, у генацыде афіцыёз абвінавачвае выключна гітлерызм.
Што тычыцца калабарцыянізму з нямецкімі ўладамі, то падкрэсьлю, што гэта складаная праблема, якая датычла шмат якіх краінаў, якія знаходзіліся пад той, ці іншай формай каланіяльнага прыгнету. На прыклад, можна прыгадаць аднаго з вядомых барацьбітом за незалежнасьць Індыі супраць Брытанскага каланіялізму Чандр Боса, які з 1939 года актыўна супрацоўнічаў з Нямеччынай і Японіяй і ўзначаліў часовы ўрад, які быў створаны Японіяй у 1943 годзе на невялічкай часцы захопленнай тэрыторыі Індыі. Чандр Бос уваходзіць у адзін шэраг барацьбітоў за незалежнасць Індыя побач з Нэру і Гандзі.

Частка беларусаў пабачыла ў нямецкай экспансіі на Ўсход, магчымасьць адраджэньня Беларусі. І калабарцыянізм не быў маргінальнай з’яваў у часы акупацыі. Каля 100 тыс., чалавек удзельнічалі ў тых ці іншых формах супрацы з нямецкай адміністраці, намагаючыся адраджаць культуру і нацыянальную ідэю.

Канешне, няма ніякіх сумневаў адносна таго, што сталася б з Індыяй, ці Беларусьсю, калі краіны Осі перамаглі. Нацысты, як і камуністы выкарыстоўвалі нацыянальныя рухі, як інструмент барацьбы, а потым распачыналі вынішчэньне. Камунізм прадэманстраваў аб’емы рэпрэсій “пераможцаў” і камуніст-нацыяналістаў у Азіі і Афрыцы.

У такой сітуацыі, што нам рабіць з беларускім калабарцыянізмам. Перш за ўсе, трэба разумець, што савецкія ўлады выкарысталі факт калабарцыянізму дзеля таго, каб цалкам дэскрыдатаваць саму ідэю нацыяналізму і незалежнасьці Беларусі, зраўняць яе з фашызмам. Менавіта гэтым сёньня займаецца неасавецкі рэжым Лукашэнкі. Пры гэтым цалкам адмятаецца факт генацыду беларусаў савецкім рэжымам.

Я лічу, што супраца беларусаў з гітлераўцамі з’ява не адназначная і складаная – спроба захаваць нацыю, развіваць яе, ва ўмовах вайны, пасьля таго, як вялікая колькасьць беларусаў пабачыла, чым есьць камунізм і сталінізм.

Менавіта ў гэтым трагізм нашага народу і беларускіх нацыянальных эліт. Магчыма адзінай значнай розьніцай было тое, што беларусы ў савецкім войску і партызнаскім руху не змагаліся за Беларусь як такую, але толькі за вялікі адзіны Савецкі Саюз, Сталіна, а калабарцыяністы ў той, ці іншай ступені намагаліся змагацца за праект незалежнай Беларусі.