Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постВусны праведнага кажуць мудрасьць, а язык распусны будзе зьнішчаны. З вуснаў праведнага цячэ мілае Богу, з вуснаў няверных – распуста. Агідная Госпаду мера няправедная, вага справядлівая даспадобы Яму.З высакамернасьцю прыходзіць ганьба, са сьціпласьцю – мудрасьць. Шчырасьць кіруе праведнымі, здрадлівых загубіць іхняя хітрасьць. У дзень гневу багацьце бескарыснае, […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чытаньне з кнігі Роду: каўчэг сеў на горах Арарацкіх і вада адступіла
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постДваццаць сёмага дня сёмага месяца каўчэг сеў на горах Арарацкіх. Вада ўсё асядала аж да дзясятага месяца. У першы дзень дзясятага месяца паказаліся вершаліны гораў. А пасьля сарака дзён Ной адчыніў акно зробленага ім каўчэга і выпусьціў ворана (пабачыць, ці адступіла вада з паверхні зямлі); і […]
Ісая на Шостай Гадзіне: дзень Гасподні прыйдзе як спусташэньне
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “На лысай гары узьнiмiцe сьцяг, усклiкнiцe баявым клiчам, дайцe знак рукoю, каб уваxoдзiлi праз каралeўскую браму. Я даў загад пасьвячаным Мнe: з прычыны Майгo гнeву Я паклiкаў маix вoяў, якiя цeшацца з Маёй славы”. Вoсь гoман на гараx, быццам сiла нарoду. Увага! […]
Вучэнне Айцоў: Бог заключыў запавет з народам на Харыве
Вучэнне АйцоўУ кнізе Другазаконня Майсей кажа народу: «Госпад, Бог наш, паклаў з намі запавет на Харыве; не з бацькамі нашымі паклаў Госпад запавет гэты, а з намі, хто тут сёння ўсе жывыя» (Дрг 5, 2-3). Чаму Бог не заключыў запавету з бацькамі? Бо «Закон быў устаноўлены не для справядлівых» (1 Цім 1, 9). Айцы […]
5 сакавіка — памяць сьвятога мучаніка Конана Ісаўрыйскага
5 сакавіка – памяць сьвятога мучаніка Конана Ісаўрыйскага Сьвяты Конан жыў у 1 стагоддзі пасьля Хрыста ў Малой Азіі ў горадзе Ісаўрыя. На настойлівую просьбу бацькоў пашлюбаваўся з маладой дзяўчынай, якую пасьля пераканаў жыць у чысьціні. Маладыя сужонкі жылі як брат і сястра, аддаючыся Богу. Сьвяты Конан прывёў да веры і сваіх бацькоў. Ягоны бацька […]
Чытаньне з кнігі Роду: Ной уваходзіць у каўчэг, і пачынаецца патоп
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постУ шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другі месяц, сямнаццаты дзень месяца, адчыніліся крыніцы вялікай бездані і вокны неба адкрыліся, і дождж на зямлю падаў сорак дзён і сорак начэй. У той самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і сыны Ноя Сім, Хам і Яфэт, і жонка […]
Прыповесьці: мудры сын, праведнасьць і шлях да жыцьця
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСын мудры – радасьць бацькі, неразумны – горыч для маці. Не прыносіць карысьці няправеднае багацьце, а праўда збаўляе ад сьмерці. Госпад не дапусьціць душы праведнага цярпець голад, але адкіне жаданьні нязбожных. Лянівая рука даводзіць да беднасьці, а старанная рука прыносіць багацьце. Разумны сын, які зьбірае летам; бязьдзейны […]
Прарок Ісая: Госпад зьбярэ астатак свайго народу і стане збаўленьнем
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “Будзe ў тoй час: кoрань Ясeя станeцца знакам для нарoдаў; паганe будуць шукаць ягo, i мeсца спачынку ягo будзe слаўнаe. I станeцца ў тoй час: Гoспад працягнe руку сваю, каб выкупiць астатак свайгo нарoду, тыx, штo засталiся ў Асырыi i Егiпцe, у Патрасe […]
Кананізацыя, культ і перанясеньне мошчаў сьвятога Казімера
мерці Казімера, калі адчынілі труну каралевіча, выявілася, што нягледзячы на вялікую вільготнасьць у склепе, дзе нават цэгла наскрозь прамокла, яго цела захавалася ў непарушным стане. Кананізацыю каралевіча Казімера і літургію на ягонае сьвята ў 1604 г. зацьвердзіў Папа Клімент VIII. Сінод Віленскай дыяцэзіі ў 1613 г. пастанавіў лічыць патронамі Вялікага Княства Літоўскага сьвятых Юрыя, Мікалая […]
4 сакавіка — памяць сьвятога князя Казімера, заступніка земляў ВКЛ
4 сакавіка – памяць сьв. князя Казімера Сьвяты Казімер (3 кастрычніка 1458 — 4 сакавіка 1484) — каралевіч польскі і вялікі княжыч літоўскі, ушаноўваецца як заступнік земляў колішняга Вялікага Княства Літоўскага, сьвяты патрон Вільні, Ружанаў, Гарадзенскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама Літвы і некаторых дыяцэзіяў у Польшчы. Апякун моладзі, рамесьнікаў і майстроў. Быў другім сынам караля […]