мерці Казімера, калі адчынілі труну каралевіча, выявілася, што нягледзячы на вялікую вільготнасьць …

мерці Казімера, калі адчынілі труну каралевіча, выявілася, што нягледзячы на вялікую вільготнасьць у склепе, дзе нават цэгла наскрозь прамокла, яго цела захавалася ў непарушным стане. Кананізацыю каралевіча Казімера і літургію на ягонае сьвята ў 1604 г. зацьвердзіў Папа Клімент VIII. Сінод Віленскай дыяцэзіі ў 1613 г. пастанавіў лічыць патронамі Вялікага Княства Літоўскага сьвятых Юрыя, Мікалая і Казімера, у 1636 г. гэта зацьвердзіў Папа Урбан VIII. У тым жа годзе парэшткі сьвятога перанесьлі ў новую капліцу катэдральнага касьцёла.

У XVII ст. культ сьвятога Казімера пашырыўся па ўсёй Рэчы Паспалітай, у тым ліку сярод вернікаў Уніяцкай Царквы, якая ўнесла яго ў свой літургічны каляндар.

3 XVIII ст. вялікую папулярнасьць набыў віленскі фэст у яго гонар (4 сакавіка), які суправаджаўся кірмашом («казюкі»).

11 чэрвеня 1948 г. Папа Пій XII абвясьціў сьвятога Казімера нябесным заступнікам моладзі.

У 1953 г. мошчы сьв. Казімера былі перанесеныя ў віленскі касьцёл сьв. Пятра і Паўла, а ў 1989 г. былі зноў вернутыя ў катэдру, якую вярнулі вернікам.

На абразах сьв. Казімер прадстаўлены ў каралеўскім адзеньні з каралеўскай мітрай на галаве і з лілеяй у руках (бо галоўнай цнотай для яго была чыстасьць), альбо адлюстраваны сюжэт, калі ён стаіць на каленях перад дзьвярыма храму. Паказваюць сьв. Казімера таксама з скруткам у руках, на якім напісаныя першыя словы любімага гімну каралевіча «Omni Dei dic Mariae» («Кожны дзень праслаўляй Марыю»).