Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

8 сакавіка — памяць сьвятога Тэафілакта, біскупа Нікамідыйскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

8 сакавіка – памяць сьв. Тэафілакта, біскупа Нікамідыйскага, вызнаўцы Сьвяты Тэафілакт, вядомы на ўсім Усходзе, жыў у VIII ст. у Канстантынопалі ў часы барацьбы з іконамі, быў вучнем сьвятога Тараса, пасьля першым сакратаром цэзарства. Сьвяты Тарас (памяць 25 лютага) пасьля таго, як яго выбралі патрыярхам (787 год), заснаваў манастыр на беразе Чорнага мора і прыняў […]

Ірак увядзе Нацыянальны Дзень цярпімасці і суіснавання пасля візіту Папы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Пасля візіту Папы Францішка Ірак увядзе абавязковы ва ўсёй краіне Нацыянальны Дзень цярпімасці і суіснавання. Ён будзе адзначацца штогод 6 сакавіка ў памяць аб “гістарычнай сустрэчы” Папы з вялікім шыіцкім аяталам Алі аль-Сістані, заявіў прэм’ер-міністр Мустафа аль-Касімі. У той жа час кіраўнік ірацкага ўрада звярнуў увагу на міжрэлігійную сустрэчу кіраўніка Каталіцкай Царквы з прадстаўнікамі розных […]

Апостал дня: Хрыстос — Першасьвятар па чыне Мелхісэдэка

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дня Браты, маючы Першасьвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Ісуса Сына Божага, будзем цьвёрда трымацца веравызнаньня нашага. Бо мы маем не такога Першасьвятара, Які ня мог бы спагадаць нам у немачах нашых, а Такога, Які, як і мы, дасьведчаны ва ўсім, акрамя граху. Таму прыступайма з адвагаю да трона ласкі, каб атрымаць міласьць і здабыць […]

Евангелле дня: хто хоча ісці за Ісусам, няхай возьме крыж свой

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле дня Паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, Ісус сказаў ім: “Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ўслед за Мной ідзе. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яе. Бо якую карысць будзе мець чалавек, […]

Папа Францішак у Багдадзе: жыццё блаславенствамі зводзіць Неба на зямлю

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 «Жыццё блаславенствамі зводзіць Неба на зямлю», – сказаў Папа Францішак падчас Літургіі, якую ён узначаліў 6 сакавіка 2021 г. у халдэйскай катэдры св. Язэпа ў Багдадзе. Ён дадаў, што, калі мы жывем Ісусавымі блаславенствамі Нагорнай пропаведзі, “свет змяняецца”. Халдэйская Каталіцкая Царква – найбуйнейшая хрысціянская супольнасць у Іраку. Літургія, якую саслужылі больш дзесяці кардыналаў і біскупаў […]

7 сакавіка — памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 сакавіка – памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх: Васіля, Ахрэмя, Капітоня, Яўгеня і інш. У часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) біскуп Ерусалімскі Ярмон адправіў двох біскупаў абвяшчаць веру ў Хрыста: Ахрэма ў Скіфію і Васіля ў Херсанэс на Таўрыдзе (цяперашні Крым). Абодва загінулі мучаніцкай сьмерцю: Васіля ўкаменавалі юдэі, а Ахрэма над Дунаем забілі язычнікі. Пасьля прыйшлі абвяшчаць […]

Вучэнне Айцоў: Бог не адмаўляе дабра тым, хто Яго просіць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вучэнне АйцоўДзе сэрца чалавека, там і яго скарб, таму і Бог зазвычай не адмаўляецца даць дабро тым, хто Яго просіць. Паколькі Госпад добры, асабліва да тых, хто на Яго спадзяецца, з усёй сілы прыпадзем да Яго ўсёй нашай душой і ўсім сэрцам, каб апынуцца ў Ягоным святле, убачыць славу Яго і цешыцца нябеснай асалодай. Дык […]

Трэцяя субота Вялікага посту — дзень асаблівага памінаньня памерлых

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Трэцяя субота Вялікага посту гэта Бацькоўская (задушная) субота, дзень асаблівага памінаньня ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых. Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і […]

Апостал дня: не пакідайце спадзяваньня, якое дасьць вялікую ўзнагароду

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дняБраты, успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў, то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі; бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая. Дык не […]

Евангелле дня: Ісус заклікае Левія і есць з мытнікамі і грэшнікамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле дня Праходзячы, убачыў Ісус Левія Алфеевага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: “Ідзі ўслед за Мною”. І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім. І калі Ісус узляжаў у доме яго, многія мытнікі і грэшнікі ўзляжалі з Ісусам і з вучнямі Яго; бо многа было іх, якія ішлі ўслед за Ім. І кніжнікі і […]