Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі пост
Вусны праведнага кажуць мудрасьць, а язык распусны будзе зьнішчаны. З вуснаў праведнага цячэ мілае Богу, з вуснаў няверных – распуста.
Агідная Госпаду мера няправедная, вага справядлівая даспадобы Яму.
З высакамернасьцю прыходзіць ганьба, са сьціпласьцю – мудрасьць.
Шчырасьць кіруе праведнымі, здрадлівых загубіць іхняя хітрасьць.
У дзень гневу багацьце бескарыснае, а справядлівасьць ратуе ад сьмерці.
Праведнасьць нявіннага выраўноўвае шлях яму, а нязбожны гіне з прычыны нязбожнасьці сваёй.
Праведнасьць зьяўляецца ратункам для справядлівых, у сваёй злосьці запутваюцца падступныя.
Памірае грэшнік, і з ім гіне надзея яго; марныя спадзяваньні сільных.
Справядлівы вызваляецца ад бяды, замест яго ў яе ўпадае нязбожны.
Няправедны вуснамі губіць бліжняга свайго, праніклівасьць праведных збаўляе іх.
Калі праведным шчасьціць, увесь горад цешыцца; калі грэшнікі гінуць, усе скачуць з радасьці.
Блаславеньнем праведнікаў горад умацоўваецца, вуснамі грэшнікаў – занепадае.
Неразумны выказвае ўголас пагарду да іншых, разумны ўмее маўчаць.
(10:31–11:12)