Пасля візіту Папы Францішка Ірак увядзе абавязковы ва ўсёй краіне Нацыянальны Дзень цярпімасці і суіснавання. Ён будзе адзначацца штогод 6 сакавіка ў памяць аб “гістарычнай сустрэчы” Папы з вялікім шыіцкім аяталам Алі аль-Сістані, заявіў прэм’ер-міністр Мустафа аль-Касімі. У той жа час кіраўнік ірацкага ўрада звярнуў увагу на міжрэлігійную сустрэчу кіраўніка Каталіцкай Царквы з прадстаўнікамі розных рэлігій у Уры.
Папа Францішак у суботу наведаў аль-Сістані, аднаго з найвышэйшых прадстаўнікоў шыіцкага ісламу, у святым горадзе Наджаф. Гэта была першая сустрэча вышэйшых кіраўнікоў абедзвюх рэлігійных абшчын. Пасля завяршэння візіту ў руінах старажытнага шумерскага горада Ур, дзе біблейскі Абрагам атрымаў ад Бога абяцанне зямлі і нашчадкаў “такіх шматлікіх, як зоркі на небе і пясок на беразе мора”, Папа сустрэўся з прадстаўнікамі розных рэлігій, якія прысутнічаюць у Іраку, і звярнуўся да іх з просьбай аб сумесным заангажаванні ў справу міру.
На працягу сваёй гісторыі Ірак перажывае шматлікія этнічныя і рэлігійныя канфлікты аж да сённяшняга дня. Папа Францішак прабывае там з візітам з 5 да 8 сакавіка.