Сьвяты Тэафілакт, вядомы на ўсім Усходзе, жыў у VIII ст. у Канстантынопалі ў часы барацьбы з іконамі, быў вучнем сьвятога Тараса, пасьля першым сакратаром цэзарства.
Сьвяты Тарас (памяць 25 лютага) пасьля таго, як яго выбралі патрыярхам (787 год), заснаваў манастыр на беразе Чорнага мора і прыняў у яго Тэафілакта і Міхала з Сынады. Праз некалькі гадоў высьвяціў іх на біскупаў: Тэафілакта ў Нікамідыі, Міхала ў Сынадзе. Сьвяты Тарас памёр у 806 годзе.
Калі Леў V Армянін (813-820) стаўся цэзарам, зноў разгарэлася барацьба супраць іконаў. У часе гэтай барацьбы сьв. Тэафілакт прадказаў цэзару хуткі заняпад, за што быў высланы ў вязьніцу Стробіл у Малой Азіі, дзе пасьля трыццаці гадоў цяжкіх цярпеньняў памёр у 845 годзе.
Праз некалькі гадоў, за патрыярха Мятода (843-847), цела сьв. Тэафілакта было перанесена ў Нікамідыю і пахавана ў царкве, якую ён сам збудаваў.