Апостал дняБраты, успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг па…

Апостал дня

Браты, успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў, то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі; бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая. Дык не пакідайце спадзяваньня вашага, якое дасьць вялікую ўзнагароду. Цярплівасьць патрэбна вам, каб, выканаўшы волю Божую, атрымаць абяцанае: “Яшчэ крыху, зусім крыху, і Той, Хто мае прыйсьці, прыйдзе і не замарудзіць. Праведны вераю жыць будзе; а калі хто завагаецца, не спадабаўся б душы Маёй”. (Габр. 10, 32-38)