7 сакавіка – памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх: Васіля, Ахрэмя, Капітоня, Яўгеня і інш. У …

7 сакавіка – памяць сьвятамучанікаў біскупаў Херсанэскіх: Васіля, Ахрэмя, Капітоня, Яўгеня і інш.

У часы цэзара Дыяклетыяна (284-305) біскуп Ерусалімскі Ярмон адправіў двох біскупаў абвяшчаць веру ў Хрыста: Ахрэма ў Скіфію і Васіля ў Херсанэс на Таўрыдзе (цяперашні Крым).

Абодва загінулі мучаніцкай сьмерцю: Васіля ўкаменавалі юдэі, а Ахрэма над Дунаем забілі язычнікі.

Пасьля прыйшлі абвяшчаць Хрыста Яўген, Агатадор, Капітон, але язычнікі зноў паўсталі і забілі і гэтых.

У той час прыслалі з Рыму Эўтэрыя, які, пабачыўшы жорсткасьць тых плямёнаў, паехаў у Канстантынопаль, каб прасіць падтрымкі ў цэзара Канстантына Вялікага (324-337).

Дзякуючы гэтаму, яму ўдалося перамагчы язычніцтва ў Херсанэсе і збудаваць сьвятыню.

Сьвяты неўзабаве выправіўся ў Канстантынопаль, каб падзякаваць цэзару. Быў там прыняты з радасьцю, але на зваротным шляху загінуў у часе раптоўнай буры.