Халдэйская Каталіцкая Царква – найбуйнейшая хрысціянская супольнасць у Іраку.
Літургія, якую саслужылі больш дзесяці кардыналаў і біскупаў у тым ліку лацінскага абраду, служылася ў халдэйскім абрадзе на італьянскай, халдэйскай і арабскай мовах. Літургічныя чытанні гучалі па-арабску. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, уключаючы прэзідэнта Бархама Саліха, і ісламскага свету […].
У малітве верных, намеры якой чыталіся па-арабску, на арамейскім дыялекце – sourath, па-курдску, туркменску і англійску, прасілі Бога, у прыватнасці, каб Царква адважна сведчыла пра Хрыста і была для Ірака знакам прымірэння і салідарнасці паміж усімі дзяцьмі Абрагама, а таксама за людзей, прыгнечаных несправядлівасцю і войнамі, каб яны дасведчылі вызваленне Хрыста і сталі будаўнікамі братэрства і міру.
На заканчэнне Літургіі халдэйскі патрыярх Вавілона кард. Луі Сако запэўніў, што прысутнасць Папы ў Іраку ўмацуе хрысціян, якія жывуць тут, якія маюць тут пакліканне і місію, ад якой яны не могуць адмовіцца, нягледзячы на цяжкасці. “Візіт Вашай Святасці заахвоціць іракцаў пераадолець трагічнае мінулае з думкай пра нацыянальнае прымірэнне, загойванне ранаў, пра згуртаванне і супрацоўніцтва дзеля развіцця, міру і стабільнасці, проста таму, што яны розныя браты і грамадзяне зямлі Абрагама і таму, што Ірак з’яўляецца іх агульным домам”, – сказаў іерарх. [Паводле КАІ].
Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца.
Шчаслівыя лагодныя, бо яны ўспадкуюць зямлю.
Шчаслівыя тыя, хто жадае і прагне праўды, бо яны спатоляцца.
Шчаслівыя міласэрныя, бо яны памілаваны будуць.
Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.
Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі назавуцца.
Шчаслівыя гнаныя за праўду, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.
Шчаслівыя вы, калі будуць вас ганьбіць і гнаць і ўсякім словам ліхім несправядліва зневажаць за Мяне. Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша вялікая на нябёсах: так гналі прарокаў, што былі перад вамі. (Мц. 5, 3-12)