Евангелле дня
Паклікаўшы людзей з вучнямі Сваімі, Ісус сказаў ім: “Хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой, і ўслед за Мной ідзе. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той страціць яе; а хто страціць душу сваю дзеля Мяне і Евангелля, той уратуе яе. Бо якую карысць будзе мець чалавек, калі ён здабудзе ўвесь свет, а пашкодзіць душы сваёй? Альбо які выкуп дасць чалавек за душу сваю? Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх перад родам гэтым пралюбадзейным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі святымі”.
І сказаў ім: “Праўду кажу вам, ёсць сярод тых, што стаяць тут, некаторыя, хто не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Валадарства Божага, якое прыйдзе ў сіле”. (Мк 8.34-9.1)