Трэцяя субота Вялікага посту гэта Бацькоўская (задушная) субота, дзень асаблівага памінаньня ўсіх ад…

Трэцяя субота Вялікага посту гэта Бацькоўская (задушная) субота, дзень асаблівага памінаньня ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых.

Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і ўсё што яны ўчынілі сьвядома і несьвядома, Чалавекалюбча.

Ніхто не сьвяты, апроч Цябе, Госпадзе, што ўзьнёс рог верных Тваіх і ўмацаваў нас на камені веры Тваёй.

Адзіная чыстая і бязьвінная Дзева, што нарадзіла бяз семя Бога, маліся за збаўленьне душаў іх.