8 жніўня 2021 г. – 95 год ад дня нараджэння а. Аляксандра Надсана У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у малітве ўзгадана мітрафорнага протаіерэя Александра Надсана ды ягонае служэнне для дабра Царквы і беларускага народа. У МІНСКУ падзячну Літургію ў парафіі Святога Духа (у ніжнім храме Чырвонага касцёла) у 11:00 гадз. адслужыў дэкан Цэнтральнага Дэканата протапрэзбітар Андрэй Абламейка.У […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Малітва аб міласэрнасці да Божага народу
Мой найдасканалейшы Госпадзе, глянь з любоўю на свой народ, на Містычнае цела Тваёй Царквы. Яшчэ больш уславіцца Тваё святое імя тады, калі прабачыш такой вялікай колькасці Тваіх стварэнняў, а не толькі мне, беднай, якая так моцна пакрыўдзіла Тваю веліч. Як жа я магла б радавацца, калі б убачыла сябе жывой, а Твой народ – ахоплены […]
У Мінску і Віцебску пройдуць літургіі да 95-годдзя айца Аляксандра Надсана
=8 жніўня 2021 г. – 95 год ад нараджэння а. Аляксандра Надсана== У МІНСКУ падзячная Літургія ў парафіі Святога Духа (ніжні храм Чырвонага касцёла) у 11:00 гадз. = У ВІЦЕБСКУ Боская Літургія ў храме парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў 10:00 г. (служыць архім. Сяргей Гаек). – Алякса́ндр На́дсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў […]
Святы Амброзій Медыяланскі пра Хрыста, які стукаецца ў дзверы веры
Шчаслівы той, у чые дзверы стукаецца Хрыстос. А нашымі дзвярамі з’яўляецца вера. І калі яна моцная, то трымае ў бяспецы ўвесь дом. Менавіта праз такія дзверы ўваходзіць Хрыстос. Таму ў кнізе Песні песняў Царква заклікае: «Слухай, мой умілаваны стукае ў дзверы» (Пп 5, 2). Таму пачуй таго, хто стукаецца, пачуй таго, хто хоча ўвайсці: «Адчыні […]
Святы Жан Мары Віяннэй пра малітву як з’яднанне з Богам
Малітва з’яўляецца нічым іншым як з’яднаннем з Богам. Калі хтосьці мае чыстае сэрца і з’яднаны з Богам, адчувае шчасце і слодыч, якія напаўняюць яго, спазнае святло, якое незвычайна яго асвятляе. У гэтым цесным з’яднанні Бог і душа быццам разам выплаўленыя з аднаго кавалку воску, які ўжо ніхто не можа раздзяліць. Гэтае з’яднанне Бога са слабым […]
61-я гадавіна біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча
4 жніўня 2021 – 61-я гадавіна біскупскай хіратоніі Уладыкі Чэслава Сіповіча 4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп пасля ліквідацыі структураў Уніяцкай Царквы на Беларусі ў 1839 годзе. Хіратонію ў храме св. Ганны ўзначаліў украінскі архібіскуп Іван Бучка (з Рыму) а разам з ім […]
Фабіян Абрантовіч склаў першыя манаскія абеты ў марыянскім кляштары ў Друі
3 жніўня 1927 г. у марыянскім кляштары ў Друі першыя манаскія абеты склаў а. Фабіян Абрантовіч (1884-1946), каталіцкі святар усходняга абраду, архімандрыт, місіянер, доктар філасофіі, магістр тэалогіі, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., тэарэтык і практык беларускага ўніяцтва, педагог. Як публіцыст выступаў пад псеўданімам Фабіч (Fabič). Па […]
Грэка-католікі Беларусі пачалі Успенскі пост
Грэка-католікі Беларусі пачалі Успенскі пост 1 жніўня пачаўся самы малады з чатырох гадавых пастоў – Успенскі пост. З яго дапамогай вернікі рыхтуюцца да самага вялікага свята Найсвяцейшай Багародзіцы – яе Успення. «Такім чынам мы пераймаем пасты і малітвы Усячыстай Дзевы Марыі, якімі яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў яе святым Успенні». http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/vOyoUmYqLPI/index.php Грэка-католікі Беларусі […]
Успенскі пост рыхтуе вернікаў да свята Успення Найсвяцейшай Багародзіцы
1 жніўня пачаўся самы малады з чатырох гадавых пастоў – Успенскі пост. З яго дапамогай мы рыхтуемся да самага вялікага свята Найсвяцейшай Багародзіцы, яе Успення. Такім чынам мы пераймаем пасты і малітвы Усячыстай Дзевы Марыі, якімі яна рыхтавалася да сустрэчы свайго Божага Сына ў яе святым Успенні. Першыя згадкі пра Успенскі пост мы маем толькі […]
Кароль Жыгімонт III пацвердзіў артыкулы біскупаў Кіеўскай мітраполіі
2 жніўня 1595 г. кароль Жыгімонт III пацвярджае ўсе артыкулы, прапанаваныя біскупамі Кіеўскай мітраполіі, прынятыя на Сінодзе ў Берасці 12 чэрвеня 1595 г., выкананне якіх залежала ад яго. Ад караля, акрамя ўмоў, складзеных у Наваградку ў 1594 г., чакалася зацвярджэння наступных артыкулаў: прызначэнне на пасады мітрапаліта і біскупаў толькі “рускіх” за паходжаннем пасля кананічных выбараў […]