=8 жніўня 2021 г. – 95 год ад нараджэння а. Аляксандра Надсана== У МІНСКУ падзячная Літургія ў парафіі Святога Духа (ніжні храм Чырвонага касцёла) у 11:00 гадз. = У ВІЦЕБСКУ Боская Літургія ў храме парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў 10:00 г. (служыць архім. Сяргей Гаек). – Алякса́ндр На́дсан нарадзіўся 8 жніўня 1926 года ў Гарадзеі ў сям’і настаўнікаў. Падчас нацысцкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай семінарыі ў Нясвіжы (скончыў у 1943). Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альберціне.
З 1944 года — на эміграцыі. Ваяваў у 2-м Польскім корпусе генерала Андэрса ў Італіі, паранены.
Магістр багаслоўя рымскай грэцкай калегіі (1953—58). У 1958 годзе прыняў святарскае свячанне. У ліпені 1959 года вярнуўся з Рыма ў Вялікабрытанію. Дырэктар школы-інтэрнату імя Кірылы Тураўскага пры Беларускай каталіцкай місіі (1966—75). Кіраўнік беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі (з 1981). Апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы (з 30 чэрвеня 1986). Старшыня Беларускага камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі ў Вялікабрытаніі (з 1989). Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Вільня).
=Пераклаў з грэцкай і славянскай моў на беларускую значную частку корпуса ўсходніх літургічных тэкстаў. Аўтар больш за 250 навуковых публікацый, кніг па гісторыі Беларусі і гісторыі беларускага хрысціянства ХХ ст, малітаўніка «Госпаду памолімся» (2002), які з’яўляецца афіцыйным тэкстам набажэнстваў Беларускай грэка-каталіцкай царквы. Вызначыў год выдання «Малой падарожнай кніжкі» Скарыны (1522), а таксама расчытаў і ўвёў у навуковы ўжытак аль-кітабы беларускіх татараў.
Быў ганаровым доктарам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.