4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп&nbs
БЕЛАРУСКІЯ НАВІНЫ
4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп пасля ліквідацыі структураў Уніяцкай Царквы на Беларусі ў 1839 годзе.
Хіратонію ў храме св. Ганны ўзначаліў украінскі архібіскуп Іван Бучка (з Рыму) а разам з ім біскупы Платон Карныляк, (украінскі экзарх з Мюнхэну) i Андрэй Каткоў з Рыму (візітатар для рускіх католікаў візантыйскага абрада за граніцай). Саслужылі пяць беларускіх святароў. З правага боку алтара, на адмысловым месцы – біскуп Баляслаў Слоскан, апостальскі адміністратар Мінскі i Магілеўскі.
Таксама прысутнічалі біскупы Габрыель Букатка (з епархіі Крыжаўцы ў Югаславіі), Іосіф Шмандзюк i Іван Прашка (украінцы з дыяспары), Юзаф Гаўліна (паляк з Вялікабрытаніі).
http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/CMYFxlTwzB0/index.php
4 жніўня 1960 г. ў Мюнхене, на XXXVII Міжнародным Эўхарыстычным кангрэсе, біскупскую хіратонію атрымаў а. Чэслаў Сіповіч МІС – першы беларускі грэка-каталіцкі біспуп&nbs