Малітва з’яўляецца нічым іншым як з’яднаннем з Богам. Калі хтосьці мае чыстае сэрца і з’яднаны з Богам, адчувае шчасце і слодыч, якія напаўняюць яго, спазнае святло, якое незвычайна яго асвятляе. У гэтым цесным з’яднанні Бог і душа быццам разам выплаўленыя з аднаго кавалку воску, які ўжо ніхто не можа раздзяліць. Гэтае з’яднанне Бога са слабым стварэннем ёсць чымсьці непараўнальным, ёсць шчасцем, якога нельга зразумець.
Мы не заслугоўваем на дар малітвы. Але добры Бог дазволіў, каб мы размаўлялі з Ім. Нашая малітва з’яўляецца наймілейшым для Яго кадзілам.
Дзеці мае, вашае сэрца малое, але малітва пашырае яго і робіць здольным да любові Бога. Малітва – гэта смак неба, ёсць як бы сыходжаннем да нас райскага шчасця. Заўсёды напаўняе нас слодыччу; з’яўляецца мёдам, што сплывае ў душу, якая чыніць усё салодкім. У хвіліны шчырай малітвы цярпенні знікаюць як снег на сонцы.
Св. Жан Мары Віяннэй