Царква

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Заклік збірацца разам, захоўваць Божыя запаведзі і рупіцца пра збаўленне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Мы павінны зразумець ласкавы намер нашага Бога, бо мы ж разумныя. Ён прамаўляе да нас, бо не хоча, каб мы, імкнучыся да Яго, блукалі. Ён так прамаўляе да нас: «Ахвяра Богу – гэта скрушаны дух; сэрца, якое праслаўляе свайго Стварыцеля, – гэта водар для Госпада» (пар. Пс 51 [50], 19). Таму трэба нам, браты, рупіцца […]

Памяць святога Альфонса Лігуоры, заснавальніка рэдэмптарыстаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

1 жніўня – памяць св. Альфонса Лігуоры Св. Альфонс – заснавальнік Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля (або рэдэмптарыстаў). Ён быў кананізаваны ў 1839 г., у 1871 г. быў вызнаны Настаўнікам Царквы, а ў 1950 г. – святым апекуном спаведнікоў і маралістаў а таксама хворых на артрыт.Грэка-католікі Беларусі з удзячнаcцю  Найсвяцейшаму Адкупіцелю Ісусу Хрысту ўзгадваюць служэнне рэдэмптарыстаў для дабра Усходніх Каталіцкіх Цэркваў ды […]

Літургія анлайн: Нядзеля 10-я з грэка-каталіцкай парафіі св. Язафата ў Лідзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Літургія анлайн: Нядзеля 10-я (Мц 17:14-23) Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў г.Ліда. 01.08.21, 11:00.   ****Падпішыцеся на ютуб-канал Andrei Buinich – будзьце з намі ў кантакце, каб ведаць пра ўсе нашы трансляцыі і цікавыя відэаматэрыялы http://feedproxy.google.com/~r/svjazep/WoKL/~3/RWRDCpmjshE/index.php Літургія анлайн: Нядзеля 10-я (Мц 17:14-23) » Грэка-каталіцкая парафія святога Язэпа Простая трансляцыя з грэка-каталіцкай парафіі св.Язафата ў […]

У Таджыкістане адкрыты першы кантэмпляцыйны каталіцкі кляштар

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Першы кантэмпляцыйны кляштар з’явіўся ў Таджыкістане У Таджыкістане — сярэднеазіяцкай краіне, якая раней уваходзіла ў склад Савецкага Саюзу, — быў адкрыты першы кантэмляцыйны (сузіральны) каталіцкі кляштар. Як паведаміла польская рэдакцыя парталу Vatican News, кляштар знаходзіцца ў таджыцкай сталіцы Душанбэ, побач з адным з двух каталіцкіх касцёлаў у гэтай краіне з пераважна мусульманскім насельніцтвам. Уся каталіцкая […]

У Беларусі праходзіць Дэкада малітвы перад святам Перамянення Гасподняга

Грэка-католікі Беларусі #Царква

+На шляху да свята ПЕРАМЯНЕННЯ ГАСПОДНЯГА – 6 жніўня+У грэка-каталіцкіх супольнасцях у Беларусі з 30 ліпеня па 8 жніўня 2021 г. праходзіць традыцыйная Дэкада малітву. Дэкада абдыме першы тыдзень Успенскага посту, які пачынаецца 1-га жніўня і свята Перамянення Гасподняга – 6-га жніўня.Завяршыцца ў нядзелю – 8-га жніўня 2021 г.Дэкада малітвы – гэта і час асэнсаваць […]

Святаслаў Шаўчук заклікаў вернікаў аднавіць хросныя абяцанні

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дзень падзякі за Хрост св. Уладзіміра і за Берасцейскую ўнію Першаіерарх Украінскай грэка-каталіцкай Царквы Яго Блаславенства Святаслаў (Шаўчук) заклікаў вернікаў прыйсці ў храмы ў дзень святога князя Уладзіміра (28 ліпеня паводле юліянскага каляндара) і аднавіць абяцанні, якія яны склалі (праз хросных бацькоў) у дзень свайго Хрышчэння. У каментары аддзелу інфармацыі УГКЦ Вярхоўны Архіепіскап Святаслаў адзначыў, што […]

Свята Перамянення Госпада Ісуса Хрыста і яго значэнне для вернікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста 1. 6-га жніўня Царква святкуе свята Перамянення Госпада нашага Ісуса Хрыста. Якое значэнне мае гэта дванадзесятае свята для нас, якім чынам набліжае яно да нас Евангелле і як тлумачыць яго? Заўважма, што першапачатковай мэтай узыходу на гару была малітва. Ісус бярэ вучняў ды ўзыходзіць на гару, каб памаліцца. Перамяненне, якое […]

Уладзімір Легайда: без каталіцкай навуковай думкі не было б Інтэрнэту

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Без каталіцкай навуковай думкі не было б Інтэрнэту, лічыць спікер РПЦ Дасягненні сучаснай еўрапейскай культуры, у тым ліку інтэрнэт, былі б немагчымыя без інтэлектуальнага развіцця каталіцкай думкі, лічыць кіраўнік сінадальнага Аддзела РПЦ па ўзаемаадносінах з грамадствам і СМІ Уладзімір Легайда.«Калі разглядаць культуру праваслаўную, каталіцкую і пратэстанцкую потым і глядзець, як развівалася еўрапейская цывілізацыя, то, з […]

Айцец Леў Гарошка выдаў дзясяткі кніг і навуковых прац

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Айцец Леў выдаў дзясяткі кніжак і навуковых прац у самых розных галінах: філасофска-тэалагічную кніжку «Душа» (Парыж, 1948), прыродазнаўчую «Паходжанне чалавека ў святле сучасных фактаў» (Парыж, 1948), «Навука і рэлігія», гістарычныя кнігі «Сьв. Еўфрасіньня-Прадслава Полацкая. Патронка Беларусі» (Парыж, 1950), «Беларусь у датах, лічбах, фактах» (Парыж, 1953), мовазнаўчую кнігу «Своеасаблівасьці беларускае мовы» (Парыж, 1951) і г. д. […]

Архімандрыт Леў Гарошка: святар, даследчык і беларускі грамадскі дзеяч

Грэка-католікі Беларусі #Царква

28 ліпеня 1977 г. у Парыжы памёр архімандрыт Леў Гарошка, грэка-каталіцкі святар, беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, даследчык гісторыі рэлігіі ў Беларусі. Паходзіў з беднай сям’і праваслаўных беларусаў з уніяцкімі традыцыямі. Нарадзіўся 11 сакавіка 1911 г. у Наваградзкім павеце. У 1923—1931 гг. вучыўся ў Наваградзкай Беларускай Гімназіі, у 1931-1936 гг. – у Львоўскай Грэка-Каталіцкай Багаслоўскай […]