Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

11 траўня ўшаноўваецца памяць сьвятых Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 траўня – памяць сьвятых роўнаапостальных Кірылы і Мятода, настаўнікаў славянскіх Браты Кірыла і Мятод, грэкі з Тэсалонікаў, ведалі мову славянаў, што жылі ў Македоніі. У 863 годзе цэзар Міхаіл VIII (842-867) адправіў іх у Маравію, каб там абвяшчалі Евангельле. Каб спрасьціць сабе місійную працу, Кірыла склаў славянскі алфавіт, так зв. глаголіцу, і пераклаў на […]

Грэка-католікі Івацэвічаў адзначылі свята Жыровіцкай іконы Маці Божай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 траўня 2023 г. у сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай сваё парафіяльнае сьвята адзначылі грэка-католікі Івацэвічаў. Сьвяточную багаслужбу ўзначаліў а. Алесь Шыбека з Менску, разам з якім служылі а. Віталь Быстроў і дыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў. Памаліцца перад Жыровіцкай іконай Багародзіцы на сьвята ў Івацэвічах прыехалі пілігрымы з Менску і Берасьця. Падчас сьвята адбылося […]

У Івацэвічах асьвяцілі рэпрадукцыі старажытных уніяцкіх абразоў з Жыровічаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

З сьвята ў гонар Жыровіцкай іконы Маці Божай у грэка-каталіцкай парафіі ў Івацэвічах. Падчас сьвята адбылося асьвячэньне рэпрадукцыяў старажытных уніяцкіх абразоў з Жыровіцкага манастыра з выявамі сьвятых апосталаў для алтарнай часткі капліцы ў Івацэвічах, якое зрабіў а. Віталь Быстроў. Дыякан Вячаслаў Гарчакоў прадставіў прысутным вернікам нядаўна выдадзеную брашуру а. Яўгена Ўсошына і архім. Сяргея Гаека […]

7 траўня адзначаецца сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 траўня – сьвята Жыровіцкай іконы Маці Божай Tрaпaр (тoн 4). Усix, штo прыбягaюць дa цудaтвoрнaгa вoбрaзу Tвaйгo, шукaючы дaпaмoгi, Tы, Улaдaркa, нe aдкiнь aд Сябe, aлe ў сумe суцeш i плaч нa рaдaсьць пeрaмянi: Taбe aднoй нaшыя цяжкaсьцi вядомыя, нa Цябe спaдзяeмся, Kрынiцa мiлaсэрнaсьцi, Умaцaвaньнe i Axoвa душaў нaшыx. Kaндaк (тoн 2). Xтo мoжa зрaзумeць вeлiч Tвaю, Нaйсьвяцeйшaя […]

6 траўня ўшаноўваецца памяць сьвятога і праведнага Ёва Шматпакутнага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 траўня – памяць сьвятога і праведнага Ёва Шматпакутнага Сьвяты Ёў быў нашчадкам Язава, пятага пакаленьня пасьля Абрагама. Бог сьведчыў пра яго: “Быў гэта чалавек беззаганны, справядлівы і богабаязны і ўхіляўся ад зла” (Ёў 1.1). Д’ябал яго выпрабоўваў: пазбавіў маёмасьці, забраў дзяцей, даў невылечную хваробу. Але мусіў адысьці пасаромлены, бо Ёў застаўся непахісным у сваёй […]

Брашура пра беларускага грэка-каталіцкага пакутніка Антона Неманцэвіча

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Брашура: ЯЎГЕН УСОШЫН, СЯРГЕЙ ГАЕК, Беларускі грэка-каталіцкі пакутнік Антон Неманцэвіч (1893-1943), Полацк: Грэка-каталіцкая парафія Святапакутніка Язафата ў г. Полацку, 2023, старонак 24 (адказны за выпуск а. Алесь Шаўцоў; рэдактар Яўген Андросік). ==У 2023 годзе адзначаюцца дзве даты, звязаныя з адным з найбольш актыўных беларускіх уніяцкіх душпастыраў ХХ ст. – апостальскім экзархам Антонам Неманцэвічам (1893-1943). Гэта […]

21.05 адбудзецца аўтобуснае падарожжа па цікавостках Заходняй Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

21.05 (нядзеля) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Крэва – Баруны – Гальшаны – Гервяты (≈370 км) У КРЭВЕ падзівімся на знакаміты замак XIV ст. і прыдумаем сцэнар для прыгодніцкага серыялу. У БАРУНАХ пабачым адзін з самых прыгожых вуніяцкіх храмаў Беларусі – касьцёл Сьв. Пятра і Паўла ў стылі віленскага барока (1753). […]

Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы паміж Вялікаднем і Зыходам Святога Духа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння, у сераду пасля нядзелі Расслабленага, у сярэдзіне Пяцідзясятніцы, а менавіта паміж Вялікаднем і святам Зыходу Святога Духа, Царква адзначае свята Паловы Пяцідзясятніцы. Сінаксар гэтага дня так тлумачыць з’яўленне свята: «У сераду Расслабленага спраўляем свята Паловы Пяцідзясятніцы ў гонар двух вялікіх святаў — Вялікадня і Пяцідзясятніцы. Палова яднае і злучае абодва гэтыя святы». Свята мае […]

Памяць святога Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага і доктара Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 траўня – памяць сьв. Апанаса Вялікага, біскупа Александрыйскага Сьвяты Апанас, біскуп і доктар Царквы, нарадзіўся ў Александрыі ў Егіпце. Стаўся вядомым дзякуючы сваім працам “Супраць паганаў” і “Пра ўцелаўленьне Слова”, яшчэ большую славу здабыў, калі ад імя свайго біскупа ўзяў удзел у Нікейскім саборы (325). Праз тры гады быў прызначаны біскупам Александрыі. Намоўлены ягонымі […]

Слова Божае прыняло сапраўднае цела і аддало яго на смерць дзеля ўсіх

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бесцялеснае, нятленнае і нематэрыяльнае Слова Божае прыйшло на нашу зямлю, хоць і раней не было далёка, бо ніводная частка свету ніколі не была пазбаўлена Яго, але, існуючы ў еднасці са Сваім Айцом, Яно напаўняла ўсё і было паўсюль. Прыйшло ў Сваёй ласкавасці да нас і адкрыла Сябе нам. Злітавалася над слабасцю нашага роду і, узрушанае […]