ПАПА РЫМСКІ СУСТРЭЎСЯ З ГРЭКА-КАТОЛІКАМІ ВЕНГРЫІПершая палова другога дня Апостальскага падарожжа Папы Францішка ў Венгрыю завяршылася наведваньнем грэка-каталіцкай царквы Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы ў Будапешце. Пасьля сустрэчы з беднымі і бежанцамі, якая адбылася ў касьцёле сьвятой Альжбеты Вянгерскай у Будапешце, Папа Францішак наведаў суседні грэка-каталіцкі храм, дзе адбылася яго кароткая сустрэча з супольнасьцю Вянгерскай Грэка-Каталіцкай Царквы. […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Паслухмянасць вынікае з любові: разважанне пра авечак Госпада і святло праўды
Паслухмянасць вынікае з любові. Бо хто не любіць праўды, той дагэтуль не пазнаў яеЦяпер падумайце пра свой досвед. Спытайцеся ў сябе, ці з’яўляецеся авечкамі Госпада, ці пазналі Яго, ці ўбачылі святло праўды? Скажу, што вы ведаеце не праз веру, але праз любоў. Скажу, што вы ведаеце не дзякуючы даверу, а дзякуючы дзеянню. Сам Ян Евангеліст […]
Святы Ян Залатавусны пра настойлівую малітву з верай і цярпеннем
Кажаш, я шмат разоў прасіў і не атрымаў. Несумненна, гэта таму, што ты дрэнна прасіў – ці з нявер’ем, ці з пыхаю, ці ж не карыснага табе; калі ж прасіў часта і карыснага, то не з настойлівасцю… Калі ж просіш не з намаганнем і вялікай настойлівасцю, то не атрымліваеш. Спачатку трэба пажадаць, а пажадаўшы, прасіць […]
Паэтка Валянціна Аксак адзначае 70-гадовы юбілей
28 красавіка 2023 – 70-гадовы юбілей адзначае Валянціна Аксак Паэтка Валянціна Іванаўна Аксак (Арлова) нарадзілася 28 красавіка 1953, в. Смалічы, Нясвіжскі раёна. Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975). Дэбютавала вершамі ў Наваполацкай газеце «Хімік». Працавала карэспандэнтам, аглядальнікам у газетах, загадчыкам аддзела культуры часопісу «Беларусь». Аўтарка кніг: «Цвінтар» (1992), «Капліца» (1994), «Антычны дождж» (1999), «Віно з Каліфорніі» […]
Літургічны ўспамін святога Кірылы Тураўскага, беларускага пісьменніка і прапаведніка
28 КРАСАВІКА – літургічны ўспамін св. Кірылы Тураўскага =Кірыла Тураўскі займае выключнае месца ў беларускай гісторыі. Манах-аскет, ахвярны пастыр, таленавіты пісменнік і прапаведнік, “другі Залатавусны”, як называлі Кірылу за красамоўства, стаўся адным з найбольш вядомых усходне-славянскіх духоўных дзеячаў ХІІ стагоддзя. ==Паводле а. Аляксандра Надсана, Кірыла Тураўскі быў выдатным, хоць і не вельмі арыгінальным багасловам у […]
Ісусава малітва як просты спосаб упусціць Бога ў паўсядзённае жыццё
Маліцеся “Ісусавай малітвай” Добры спосаб упусціць Бога ў ваша паўсядзённае жыццё – маліцца кароткую “Ісусаву малітву”. Катэхізіс Каталіцкай Царквы апісвае гэтую найстаражытную малітву наступным чынам: “Гэты найпрасцейшы заклік веры развіваўся ў малітоўнай традыцыі на Усходзе і на Захадзе ў многіх формах. Найбольш звычайнай формулай, перададзенай духоўнымі падзвіжнікамі Сіная, Сірыі і Афона, з’яўляецца вокліч: «Госпадзе, Ісусе […]
Хрысціян заклікаюць маліцца за няверуючых сяброў і родных
Хрыстос заклікае нас маліцца. Калі б мы ні маліліся, заўсёды добра маліцца за нашых няверуючых сяброў і родных. Дзякуючы нашаму хадайніцтву мы можам выканаць дзеля іх працу ў духу, якая дапаможа падрыхтаваць ім шлях да навяртання іх сэрцаў да Госпада. Святое Пісанне сцвярджае, што «шмат можа ўзмоцненая малітва праведнага» (Як. 5:16). Іншымі словамі, вашыя малітвы […]
Развагі пра жыццё хрысціяніна, радасць, малітву і сувязь з Хрыстом
«Эх, жыццё мая бляшанка. Ды ну яго ў балота!» – так спяваў персанаж з дзіцячага мультфільма. Нажаль, мы, будучы веруючымі людзьмі, часам, можам тое ж самае сказаць аб сваім жыцці: “Маё жыццё – як балота”. Святое Пісанне заклікае нас: «Заўсёды радавацца, за ўсё дзякаваць, няспынна маліцца. Быць солю і святлом для гэтага свету. Знаходзіць задавальненне […]
Найкаштоўнейшы дар крыжа, які вяртае жыццё і вызваляе чалавечы род
О найкаштоўнейшы дар крыжа! Паглядзі, які цудоўны выгляд яго! Ён не мае ў сваім выглядзе сумесі дабра і зла, як вядомае дрэва ў Эдэне, але ўсю яго красу і прыгажосць люба сузіраць і адчуваць. Бо гэта дрэва нараджае жыццё, а не смерць; яно асвятляе, а не зацяняе; яно ўводзіць у рай, а не выганяе. На […]
Хлеб і віно як вобразы Цела і Крыві Хрыста ў збаўчай таямніцы Пасхі
Хлеб вырабляецца з многіх зярнят пшаніцы, змолатых у муку, якая разводзіцца з вадою і выпякаецца на агні. У гэтым вобразе слушна можна ўбачыць Цела Хрыстова, якое, як ведаем, утварае з мноства людзей усяго чалавечага роду адно цела, якое агонь Духа Святога даводзіць да дасканаласці. Хрыстос нарадзіўся ад Духа Святога і, паколькі Яму належала споўніць усё […]