Сёння 506 год беларускаму кнігадрукаванню. 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына надрукаваў “Псалтыр” …

Сёння 506 год беларускаму кнігадрукаванню. 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына надрукаваў “Псалтыр” у Празе.
У кнізе было размешчана і “генеалагічнае дрэва Ісуса” (глядзіце выяву).
А адкрыццё для даследчыкаў “Псалтыра” адбылося ў 1776 і 1860-х гадах, калі кнігу выпадкова куплялі, прычым часам проста на кірмашы (звесткі паводле энцыклапедыі “Францыск Скарына і яго час”, 1988 г.).

Цяпер у сталіцы Чэхіі стаіць помнік славутаму палачаніну.

Вось як казаў Скарына:
«Псалом – анёльская песня, духоўны тэмпан, які цела спевамі весяліць і адначасна душу вучыць! Чаго толькі не знойдзеш у псалмах!»

А Вы чыталі Псалтыр?