#полацк #гара_цэгла #sacral_museum
Спатрэбілася 5 візітаў у Полацк, каб нарэшце дакрануцца да муроў першага на тэрыторыі Беларусі цаглянага будынку – Сафійскі сабор ХІ стагоддзя.
Як мы памятаем (памятаем жа, спадзяюся?), сам храм разляцеўся на кавалкі ў выніку выбуху парахавога склепа, што зладзілі маскоўскія войскі пад час Паўночнай вайны. Адбудавалі яго наноў у XVIII стагоддзі ў стылі барока.
Вось мне падавалася, што акрамя падмуркаў у крыпце ад першапачатковай Сафіі нічога не засталося. Але ва ўсходнім крыле трансэпту пакінутыя фрагменты без тынкоўкі, дзе можна бачыць мур з той самай цэглай-плінфай, з якой будавалі старажытнарускія храмы. Такім чынам атрымліваецца, што сучасны храм можна назваць аўтэнтычным у большай ступені, чым здавалася асабіста мне да гэтага. Прыемна.