Свята Перамянення прыпадае на той час, калі спеюць плады. Са старажытных часоў у Царкве ў гэты дзен…

Свята Перамянення прыпадае на той час, калі спеюць плады. Са старажытных часоў у Царкве ў гэты дзень у падзяку Богу адбываецца блаславенне першаплодаў. Гэты звычай хрысціянская Царква пераняла са Старога Запавету, які прыпісваў прыносіць першы плён у храм Гасподні. У Кнізе Зыходу чытаем: «Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго» (Вых. 23, 19). “Калі прыйдзеце ў зямлю, – сказана ў кнізе Лявіт, – якую Я даю вам, і будзеце жаць на ёй збожжа, дык прынясіце першы сноп збожжа вашага да святара” (Ляв. 23, 10).

Звычай бласлаўляць у царкве першыя плады ўжо прыпісваюць Апостальскія правілы з канца III ст. Апостальскія пастановы (IV ст.) утрымліваюць малітву на асвячэнне пладоў. Памесны Сінод у Карфагене з 318 г. у 46 правіле дае прадпісанні аб пладах, якія прыносілі ў царкву. Шосты Сусветны сабор 691 г. згадвае блаславенне пладоў вінаграда і пшаніцы.

У Грэцыі ў жніўні спеюць вінаград і пшаніца. Таму быў звычай, паводле якога на свята Перамянення Гасподняга благаслаўлялі ў царкве вінаград і каласы пшаніцы. У нас вінаград замянілі яблыкамі і іншымі пладамі.