Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

1 чэрвеня — памяць сьвятога мучаніка Юстына Філосафа

Грэка-католікі Беларусі #Царква

1 чэрвеня – памяць сьвятога мучаніка Юстына Філосафа Сьвяты Юстын нарадзіўся каля 100 году ў Флавіі Неапаліс (стараж. Сыхем) у Палестыне, памёр як мучанік каля 165 году ў Рыме, быў раньнехрысьціянскім філосафам і апалагетам. Ён паходзіў з паганскай сям’і. Пазнаёміўшыся з рознымі філасофскімі вучэньнямі (стаіцызм, платанізм і інш.), навярнуўся да хрысьціянства (каля 130 году прыняў […]

31 траўня ў Рымскай Царкве адзначаецца свята Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

31 ТРАўНЯ, у Календары Рымскай Царквы (Calendarium Romanum): Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Дзевы Марыі [Евангелле Лк 1:39-56]. =Свята францішканскага паходжання (меншыя браты адзначалі яго ўжо ў 1263 г.), адзначалася 2 ліпеня, гэта значыць у канцы візіту Марыі. =Папа Урбан VI распаўсюдзіў свята на ўсю Лацінскую Царкву, каб праз заступніцтва Дзевы Марыі ўміласцівіць мір і еднасць хрысціян, […]

Ты, Госпадзе, бачыш мяне такім, якім я ёсць

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Ты, Госпадзе, бачыш мяне такім, якім я ёсцьПазнаю Цябе, Госпадзе, Які ведаеш мяне, пазнаю так, як і я спазнаны (пар. 1 Кар 13, 12). Сіла маёй душы, увайдзі ў яе і ўчыні, каб без плямы ці заганы (пар. Эф 5, 27) яна цалкам належала Табе. Спадзяюся, што так станецца, і таму кажу, што гэтая надзея […]

У Берасці ўшанавалі цудатворную ікону Маці Божай Берасцейскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

27.05.2023 у Берасьці сьвяткавалі ўрачыстасьць у гонар цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай, якая зьяўляецца каштоўнай памяткай старога гораду. Мясцовыя грэка-католікі сьпявалі Акафіст Найсьвяцейшай Багародзіцы перад гэтым цудатворным абразом у касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. Набажэнства ўзначальваў Апостальскі адміністратар грэка-католікаў Беларусі архім. Сяргей (Гаек). У гэты дзень Берасьце наведаў Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч. https://photos.app.goo.gl/rU7gu7DLVSU1GVph8

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Берасьце і асьвяціў вуглавы камень новага касьцёла

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 27.05.2023 Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў Берасьце з нагоды ўрачыстасьці ў гонар цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай – першай каранаванай залатымі папскімі каронамі іконы Багародзіцы ў незалежнай Беларусі, якая зьяўляецца каштоўнай памяткай старажытнага Берасьця і захоўваецца сёньня ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. Прадстаўнік Папы Рымскага адслужыў урачыстую сьв. Імшу, падчас якой […]

Антэ Ёзіч у Берасьці заклікаў пераадолець палярызацыю ў беларускім грамадзтве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Падчас казаньня ў Берасьці ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа ва ўрачыстасьць Маці Божай Берасьцейскай Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч адзначыў: «Неабходна пераадолець палярызацыю, якая падзяляе беларускае грамадзтва. Таму неабходна шанаваць культуру міру і спрыяць павазе і культуры любові да кожнага чалавека, абараняючы яго годнасьць. /…/ Памолімся да Маці Божай Берасьцейскай, каб яна ахоўвала нас ад […]

Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч наведаў Берасьце на ўрачыстасьць Маці Божай Берасьцейскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

27.05.2023 Апостальскі нунцый у Рэспубліцы Беларусь архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў Берасьце з нагоды ўрачыстасьці ў гонар цудатворнай іконы Маці Божай Берасьцейскай – першай каранаванай залатымі папскімі каронамі іконы Багародзіцы ў незалежнай Беларусі, якая зьяўляецца каштоўнай памяткай старажытнага Берасьця і захоўваецца сёньня ў касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа. Прадстаўнік Папы Рымскага адслужыў урачыстую сьв. Імшу, падчас якой […]

У Брэсце Апостальскі Нунцый Антэ Ёзіч наведаў храм грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Брэсце Апостальскі Нунцый Архібіскуп Антэ Ёзіч наведаў храм грэка-католікаў У суботу 27 мая 2023 г. ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце прайшла ўрачыстасць у гонар Маці Божай Брэсцкай. Яе ўзначаліў Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Антэ Ёзіч. Перад св. Імшой вернікі брэсцкай грэка-каталіцкай парафіі святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя і пілігрымы адспявалі […]

Мінская грэка-каталіцкая парафія Святога Духа адсвяткавала 425-годдзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

МІНСКАЯ ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ СВЯТОГА ДУХА СВЯТКУЕ 425-ГОДДЗЕ. =У Нядзелю Пяцідзесятніцы – 28 траўня 2023 г. парафія Святога Духа адсвяткавала 425 год ад пабудовы парафіяльнага храму ў Мінску (1598 годзе – ужо пасля Берасцейскай царкоўнай уніі). =Боскую Літургію ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі (на зав. Снежным д. 7) узначаліў і сказаў казанне канцлер грэка-каталіцкай курыі […]

Заўсёды радуйцеся ў Госпадзе, а не гэтаму свету

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Заўсёды радуйцеся ў Госпадзе Апостал наказвае нам радавацца ў Госпадзе, а не гэтаму свету. «Калі нехта хоча быць сябрам свету, – як кажа Святое Пісанне, – ён становіцца ворагам Бога» (Як 4, 4). Як ніхто не можа служыць двум гаспадрам, так ніхто не можа радавацца свету і Госпаду. Таму няхай перамагае радасць у Госпадзе, пакуль […]