Дзень смерці Найсвяцейшай Багародзіцы называецца ў Царкве Успеннем, паколькі яе цела пасля смерці не…

Дзень смерці Найсвяцейшай Багародзіцы называецца ў Царкве Успеннем, паколькі яе цела пасля смерці не стлела, але разам з душой было ўзята ў неба. Няма гістарычных звестак, як доўга Багародзіца яшчэ знаходзілася на зямлі пасля Хрыстовага Узнясення, ні калі, дзе і як яна памерла, пра гэта святое Евангелле нічога не згадвае. Аснову свята Успення складаюць святая традыцыя Царквы ад апостальскіх часоў, апакрыфічныя кнігі, неперарыўная вера Царквы і адзіназгодная думка святых Айцоў і Настаўнікаў Царквы І тыс. хрысціянства.

Найстаражытнейшае запісанае паданне, якое гаворыць аб смерці Найсвяцейшай Багародзіцы, знаходзіцца ў творы, які ў Заходняй Царкве вядомы як «Пераход Святой Марыі», а на Усходзе гэты самы твор называецца “Святога Яна Багаслова слова на Успенне Святой Багародзіцы”. Аўтар гэтага твора невядомы. Адны гісторыкі мяркуюць, што гэты твор паходзіць з кан. II ці пач. III ст., а іншыя – з кан. VI ст.

З гэтага твора мы даведаемся пра святое і цудоўнае Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы. Вось яго кароткая гісторыя:

“Тры дні перад смерцю з’явіўся Усячыстай Дзеве Марыі арханёл Габрыэль і абвясціў ад яе Сына Ісуса Хрыста час яе пераходу да вечнасці. На дзень яе смерці цудоўным чынам сабраліся ў Ерусаліме апосталы, хоць яны былі рассеяны па розных краях свету. Не было толькі апостала Тамаша. Багародзіца выказала жаданне, што хоча быць пахавана ў Гэтсыманіі каля сваіх бацькоў і свайго абаручніка Язэпа. Сам Хрыстос у суправаджэнні анёлаў і святых прыйшоў па душу сваёй Найсвяцейшай Маці. Апосталы пад спеў поўных глыбокай пашаны гімнаў на сваіх плячах занеслі яе цела ў грабніцу і тры дні ад яе не адыходзілі. На трэці дзень здалёк прыйшоў апостал Тамаш і вельмі хацеў яшчэ раз убачыць Найсвяцейшую Багародзіцу. Калі магілу адкрылі, то яе цела там ужо не было, а толькі пахавальныя шаты. Так усе зразумелі, што яна ўваскрэсла і з целам і душой узятая на неба».

Ёсць сведчанні, што з пачатку VI ст. у храме Успення ў Гэтсыманіі была магіла Багародзіцы, таму царкву на Сыёне сталі лічыць месцам яе Успення. Аднак сёння гісторыкі не ведаюць аб месцы яе смерці, і дзе знаходзіцца яе магіла. Адны даказваюць, што яна памерла ў Ерусаліме, іншыя ж сцвярджаюць – у Эфесе, куды нібы яе ўзяў з сабой святы евангеліст Ян Багаслоў. У Эфесе яшчэ сёння паказваюць дом, дзе, згодна з традыцыяй, знаходзілася Божая Маці.

Літургічны культ Найсвяцейшай Багародзіцы пачынаецца пасля Эфескага Сабора 431 года, які вызначыў догму аб яе Богамацярынстве. У творах святых Айцоў да IV ст. нічога няма пра Успенне Маці Божай.

Толькі пасля IV ст. царкоўныя пісьменнікі пачынаюць на аснове падання пісаць пра апошнія хвіліны жыцця Найсвяцейшай Багародзіцы. На Захадзе піша пра гэта св. Рыгор з Тур († 594), а на Усходзе – ерусалімскі патрыярх Мадэст († 634), ад якога маецца першая пропаведзь аб Успенні, св. Андрэй Крыцкі († 712) і св. Ян Дамаскін († 749). Два апошнія святыя Айцы пакінулі па тры пропаведзі аб Успенні.

У кан. VII і пач. VIII ст. царкоўныя пісьменнікі пачынаюць звяртаць увагу не толькі