17 жніўня 1974 г. у шпіталі мясцовасці Бляўбойрэн у Заходняй Германіі пасля дарожнага выпадку памёр …

17 жніўня 1974 г. у шпіталі мясцовасці Бляўбойрэн у Заходняй Германіі пасля дарожнага выпадку памёр а. Уладзімір Салавей, каталіцкі святар усходняга абраду, мітрафорны протаярэй, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа ў Заходняй Германіі, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст.

Атрымаў святарскія свячанні 21 ліпеня 1946 г. У 1955 годзе Апостальскім Пасадам прызначаны генеральным пастырам для беларусаў-католікаў у Германіі. Атрымаў годнасць мітрафорнага протаярэя. Падтрымліваў шырокія кантакты з беларускімі святарамі і рэлігійнымі дзеячамі ў Заходняй Еўропе (Чэслаў Сіповіч, Баляслаў Слосканс, Пётр Татарыновіч і інш.).