Пра тое, што тут маліліся грэка-каталіцкія сьвятары, якія прыязджалі ў Беларусь, пакінуў сьведчаньне…

Пра тое, што тут маліліся грэка-каталіцкія сьвятары, якія прыязджалі ў Беларусь, пакінуў сьведчаньне колішні мясцовы пробашч кс. Станіслаў Рыжка. Ён таксама ўзгадваў, што яшчэ падчас яго служэньня ў Гарадзішчы і Пінску ды пазьней, у перыяд лагернай ссылкі, яго падтрымлівалі і дасылалі пасылкі грэка-каталіцкія манахіні з Задзіночаньня Сясьцёр «Дзеці Марыі». Яны належалі да адмыслова створанага біскупам Зыгмунтам Лазінскім для працы на Палесьсі жаночага грэка-каталіцкага манаскага закону і мелі ў міжваенны час свой манастыр пад Пінскам у Зарэччы (Церабунь). Пасьля вайны некалькі з іх засталіся ў Пінску і служылі пры касьцёле. Апошняя з гэтых грэка-каталіцкіх манахіняў памерла ў Пінску ў сярэдзіне 1980-х.

Таму створаны ў 1997 г. у Лагішыне  санктуарыюм Маці Божай у касьцёле сьвятых апосталаў Пятра і Паўла – асаблівае месца таксама і ў гісторыі беларускіх грэка-католікаў.