OEEC запрашае на курс ўсіх беларусаў і беларусак, якія цікавяцца тэмай грамадзянскага ўдзелу, якім ужо ёсць 18 гадоў.
“На простых і зразумелых прыкладах мы пакажам, як людзі могуць удзельнічаць у зменах на асабістым, лакальным і нацыянальным узроўнях, каб ствараць дэмакратычнае грамадства.
З відэа і варкшопаў вы даведаецеся:
─ адкуль пачаліся правы чалавека і дзе яны заканчваюцца; ─ як вызначаць свае каштоўнасці і чаму яны становяцца падмуркам нашых паводзін і тых рашэнняў, якія мы прымаем; ─ што павінна быць у супольнасці, каб яна была ўстойлівай і рэалізавала сваю місію і мэты; ─ як планаваць дзейнасць так, каб па выніку не рабіць усё адной ці аднаму; ─ што такое адвакацыя і якія тыповыя памылкі дапускаюць пры планаванні адвакацыйных кампаній.”
Заяўкіпрымаюцца да 19 верасня. Форма для рэгістрацыі па спасылцы.