Беларуска-нарвежская мастацкая падзея на міжнародным фестывалі ў Ставангеры24 верасня ў нарвежскім …

Беларуска-нарвежская мастацкая падзея на міжнародным фестывалі ў Ставангеры

24 верасня ў нарвежскім Ставангеры, у рамках міжнароднага фестывалю літаратуры і свабоды выказвання “Kapittel”, адбылася прэм’ера музычнага твора нарвежскай кампазітаркі Кары Беатэ Тандберг для фартэпіяна, камернага аркестра і апавядальніка, паводле кнігі беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”.

Салісткай выступіла беларуская піяністка Вольга Сцяжко, якая супрацоўнічала з Кары Беатэ Тандберг у стварэнні твора. “Blooming” з’яўляецца мастацкім выказваннем салідарнасці з беларускім народам і яго барацьбой за свабоду.

Падчас прэм’еры, Вольга таксама распавяла прысутным пра беларускую гісторыю і культуру і прыцягнула ўвагу да цяжкага становішча, у якім знаходзяцца беларускія палітвязні і палітвязынкі.

Беларускія галасы павінны быць пачутыя ва ўсім свеце.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну