Браніслаў Эпімах-Шыпіла (16.9.1859-4.6.1934), «патрыярх беларускага Адраджэння» (Янушкевіч), прафэсар Пецярбурскага ўніверсытэту, кандыдат гістарычна-філялягічных навук, фалькларыст, адзін з заснавальнікаў і мецэнатаў выдавецтва «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ», складальнік рукапіснай «Беларускай хрэстаматыі», якому былі удзячны і прысвечалі вершы беларускія паэты, у тым ліку Янка Купала,
быў рэпрэсаваны саветамі нягледзячы на старэчы 70-гадовы ўзрост і слабое здароўе;
Паўліна Мядзёлка, (12.09.1893—1974), годная беларуска і прагажуня, выдатная акторка, педагог, мемуарыстка і мужная асветніца беларускага Адраджэння, якую не зламілі месяцы, праведзяныя за кратамі як ў Польшчы і Латвіі, так і ў БССР, сяброўка і муза Янкі Купалы, аўтарка цікавых упамінаў «Сцежкамі жыцця», дзе яна піша:
«Душа поўніцца пачуццём шчасця ад свядомасці, што ты недарэмна копціш неба, што не засохне зерне, засеянае ва ўзараную глебу»;
Сяргей Грахоўскі (12.09.1913-2002), выбітны паэт, празаік і перакладчык, якога выслалі ў 1936-м у канцлягер НКУС, а праз два годы пасля рэабілітацыі ў 1947, паўторна адправілі на пасяленне ў Сібір.
Таму не дзіўна, што паэт лічыў, што «маладосці у мяне не было»,
і што нягледзячы на тое, што першы верш быў надрукаваны ў 1926-м, першы зборнік «Дзень нараджэння» выйшаў толькі ў 1958 годзе;
Сёння, як і ў 37-м антыбеларускі рэжым працягвае рэпрэссіі супраць шчырых беларусак і беларусаў, зорак нашай нацыянальнай эліты.
Разбуры турмы муры!
Беларусь будзе Вольнай!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!