Місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН працягвае збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў БеларусіМ…

Місія па Беларусі пры УВКПЧ ААН працягвае збор інфармацыі аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі

Місія па Беларусі збірае інфармацыю пра стан з правамі чалавека ў Беларусі і справаздачыцца перад міжнароднай супольнасцю. Бачнасць праблемы рэпрэсій у Беларусі зніжаецца, таму важна працягваць распавядасць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека, якія не скончыліся ў 2020 годзе.

ААН цікавяць усе выпадкі парушэнняў, пачынаючы з траўня 2020 года.

Дадатковая ўвага дадаецца гендэрнаму аспекту такіх парушэнняў — сюды падыходзіць, напрыклад, не выдача гігіенічных пракладак падчас менструацыі альбо дадатковы ціск на мужчын праз не адпавяданне мускулінным нормам.

Каб распавесці сваю гісторыю, трэба запоўніць невялічкую анкетку на рускай ці ангельскай мове.

Калі ў вас ёсць пытанні – юрысты ПЦ “Вясна” гатовы дапамагчы. Звяртайцеся на @zvarot96 ці на [email protected]

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну