Што рабіць, калі вашай краіны няма ў спісе краін, у якіх ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежнік…

Што рабіць, калі вашай краіны няма ў спісе краін, у якіх ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежніка?

Толькі за 10 дзён працы сайта pashpart.org яго наведала больш за 15 тысяч беларусаў з усяго свету. На мапе бачна – з якіх краін беларусы заходзілі на сайт. А колькасць праглядаў за гэты час перавысіла 80 тысяч!

З аднаго боку – гэта паказвае маштаб праблемы, з якой сутыкнуліся беларусы за мяжой, якія аказаліся пазбаўлены права атрымліваць пашпарты і другія дакументы ў дыпламатычных прадстаўніцтвах РБ.

З іншага боку – беларусы паўсюль! І на мапе, відавочна, не ўсе краіны.

Мы рады паведаміць, што на сайце pashpart.org з’явіліся дадатковыя рэкамендацыі ад Народных амбасадаў Беларусі для тых, хто не знайшоў сваёй краіны ў спісе краін, дзе ёсць магчымасць атрымання пашпарта замежніка.

Вы можаце знайсці гэтыя рэкамендацыі таксама па спасылцы: https://pashpart.org/Instruction.pdf.

Народныя амбасады Беларусі і надалей будуць працягваць дзяліцца з вамі інфармацыяй аб магчымасці атрымання пашпарта замежніка ці іншага праязнога дакументу.

Будзьце ў курсе апошніх абнаўленняў, сачыце за нашымі навінамі, дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто вам дарагі і памятайце, што беларус беларусу беларус

Народныя Амбасады | Ананімны зварот