9 ліпеня 1629 г. сабраліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім. Аг…

9 ліпеня 1629 г. сабраліся асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім.

Агульным бачаннем урэгулявання сітуацыі з падзелам было ўтварэнне Кіеўскага патрыярхату, які б знаходзіўся ў еднасці з Рымам. Першым крокам павінны былі стаць асобныя сіноды праваслаўных у Кіеве і ўніятаў ва Уладзіміры-Валынскім.

Абодва сабраліся ў адзін дзень, 9 ліпеня 1629 г. Аднак сваю ролю зноў адыграла казацтва, якое чарговы раз «паставілася супраць усялякага з’яднання і пагразілі смерцю мітрапаліту Барэцкаму ды іншым біскупам, калі б яны адважыліся на нейкае паразуменне са з’яднанымі», таму на сумесны сінод, прызначаны на кастрычнік у Львове, не прыбыў ніхто з праваслаўных.

Уніяцкі бок, у сваю чаргу, не атрымаў кананічных паўнамоцтваў з Рыму на правядзенне аб’яднаўчага сіноду, і справа аб’яднання падзеленых частак усходняй Царквы скончылася няўдачаю.