Пакістанскі строй — made in Belarus
У Беларусі пачалі шыць традыцыйнае пакістанскае адзенне — куры і шальвары — спецыяльна для рабочых з Пакістана, якія прыязджаюць на беларускія будоўлі ды прадпрыемствы.
Усё выглядае як з паралельнай рэальнасці: замест годнай аплаты працы і належных умоў — “інтэграцыя” праз кравецкі цэх. Пакуль частка беларусаў з’яжджае ад рэжыму, у краіну завозяць танную працоўную сілу і прапануюць ёй не правы, а строі.
У краіне, дзе міліцыянты ганяюцца за вышыванкамі і забараняюць нацыянальныя сімвалы, традыцыйнае пакістанскае адзенне атрымлівае вытворчую лінію і зялёнае святло. Дзіўны прыярытэт, калі «свае» ў загоне, а «чужыя» ў працы і з кроем.
Бо ў сістэме, якая знішчае сваё — чужое заўжды стане больш зручным.