Дарога на вайнуАповед 14: У чаканьні гуманітарнага канвою на КіеўУ цэнтры ўцекачоў мы правялі 2 дні….
19.02.2026Клачко Аляксандр Кусь

Дарога на вайну
Аповед 14: У чаканьні гуманітарнага канвою на Кіеў
У цэнтры ўцекачоў мы правялі 2 дні.
Савіч быў на сувязі з Варшаўскім рэкруцінгавым цэнтрам Беларускай роты пры “Азове” (будучага палка Каліноўскага). Ён пераслаў мой пашпарт туды, каб мае дадзеныя ўпісалі ў паперы для блокпастоў на праезд да Кіева. Нас абяцалі забраць гуманітарным канвоем, які мусіў ехаць у бліжэйшы час з Варшавы ў Кіеў.
Мы чакалі гэты канвой. Пры гэтым адначасова шукалі іншыя варыянты. Нават хадзілі ўсе разам у ваенкамат. Прасілі зноў паперу для блокпастоў, каб праехаць да Кіева (нам зноў адмовілі – ваенкамат не гатовы быў браць адказнасьць за тое, што мы не дыверсанты). Адзін з афіцэраў пазнаў мяне і здзівіўся: “Я думал ты уже в Польше!?”
У цэнтры уцекачоў нас кармілі. Ежа была даволі простая: макароны-спіралькі, перамешаныя з тушонкай. Яны ляжалі на папяровай аднаразавай талерцы. Над імі пыдымалася пара. Чырвоная хатняя аджыка ў паўлітровым слоіку мусіла зрабіць іх смачнейшымі. На іншым сподачку ляжаў кавалкамі нарэзаны хатні пірог і піражок з начынкай. Яскрава-жоўтыя долькі лімона побач з кубкам гарбаты ўпрыгожвалі гэтую даволі простую вячэру.
Тут не было чаго рабіць. І я пару раз наведваўся ў знаёмы мне ўжо мясцовы дом культуры – валанцёрыў там. Мне было цікава быць унутры падзей, якія адбываліся тут у гэты момант.
Варушняк у цэнтры ўцекачоў адбыўся ноччу з 5 на 6 сакавіка – я прачнуўся ад шуму. Украінскія уцекачы збіралі свае рэчы і ішлі на выхад – за імі прыехаў гуманітарны канвой на польскую мяжу.
Я ўстаў, каб дапамагчы жанчынам грузіць іх торбы з пажыткамі.
Бусы хуценька забіліся так, што колькасьць пасажыраў перавышала колькасьць месц для сядзеньня – кожны ўцякач імкнуўся хутчэй апынуцца ў бяспецы на тэрыторыі Польшчы.
Прачнуўшыся раніцай я ўбачыў вакол ужо новых уцекачоў, якія прыбылі да нас ноччу замест з’ехаўшых. Выйшаў да машыны (на ёй прыехалі нашы хлопцы з Вільні) – узяць сваю брытву, каб пабрыцца. І ў гэты момант прыехала на сваёй машыне новая сям’я ўкраінскіх уцекачоў: двое дзяцей, дзьве жанчыны і мужчына. Папрасілі ім дапамагчы. Але замест торбаў нечакана далі мне на рукі маленькага хлопчыка гадоў трох. Ён спаў. А я стараўся трымаць яго моцна але асцярожна, каб не пабудзіць.
Сёньня было 6 сакавіка 2022 года. Мы з надзеяй чакалі, што да канца дня вырашыцца пытаньне па нам: “што мы і куды мы?”.
#беларусьбудзевольнай
#zrabikus