“Взвейтесь кострами, синие ночи. Мы пионеры дети рабочих”.
Як можна здагадацца з эпіграфа, гаворка пойдзе пра яшчэ адно месца “Трактарагорада” – гэта, вядома, Піянерскі сквер. Ён месціўся на Стаханаукай, там дзе зараз стаіць царква.
Трэба сказаць, у Мінску з піянерыяй звязана нямала аб’ектаў: ёсць вуліца Піянерская і кінатэатр Піянер, і нават яшчэ адзін піянерскі сквер у цэнтры горада, там дзе помнік Марату Казею. Падаецца, што як асобны горад у горадзе, мы калісьці проста не змаглі застацца без свайго асабістага Піянерскага сквера. Па мерках пасляваеннага горада, наш раён лічыўся густанаселеным, зразумела дзяцей было шмат і трэба было арганізаваць і месцы, дзе ім бавіць вольны час. У раёне для тагачасных хлопчыкаў ды дзяўчат былм прадугледжаны дом юнага тэхніка ад МТЗ , дом Фізкультурніка са шматлікімі спартовымі секцыямі і канешне сквер з невялікім амфітэатрам для культурнага-грамадскага жыцця. Дарэчы, цікава было б знайсці сведкаў тых мерапрыемстваў…
Можна выказаць здагадку, што месца гэта цягам часу стала сакральным для былых піянераў не здарма ж тут цяпер знаходзіцца царква…Як кажуць святое месца пустым не бывае. Можа для таго каб былыя піянеры пераасэнсавалі каммуністычную ідэалогію , можа з якіх іншых прычын. Але як ёсць, так ёсць. З архітэктурнага погляду раён згубіў яшчэ адну цікавую пляцоўку і была нівіліравана яшчэ адна задумка савецкіх архітэктараў: прастора раёна не павінна была быць замкнёная і раён мусіў добра праглядацца з усхода на захад.
І ўсе ж такі наш трактарагорад вызначаецца сваёй эклектычнасцю. Не кожнаму турысту магчыма растлумачыць як гэта так атрымалася, што царква знаходзіцца у Піянерскім скверы. Сапрауды “Усё блытаецца ў Мінску і хлеб, і маца , і вялікі кастрычнік і Радуніца”. Але чамусці здаецца мне, гэтая блытаніна хутка скончыцца і не толькі ў нашым “трактарагорадзе”.