– Жаўнер спачатку павінен выканаць загад, а потым падумаць, – такую думку я неяк пачуў ад Курсанта ў…

– Жаўнер спачатку павінен выканаць загад, а потым падумаць, – такую думку я неяк пачуў ад Курсанта ў Вільнянску. І яна мяне зачапіла.

– Я не лукашысцкі жаўнер. Таму ніколі не выканаю загад, які будзе супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі, – адказаў тады я Курсанту.

Тут варта было б распавесьці маю размову з Курсантам восеньню 2022. Тады я толькі далучыўся да ПТРК і мы ехалі ў бусе з Запарожжа ў Вільнянск. Цікавая размова. І мне спадабалася, што Курсант адкрыта распавёў мне рэчы пра сябе, да якіх я, нават, спачатку не ведаў як ставіцца. Тая размова, спыненая на маёй прамове прыездам ў Вільнянск, заставіла мяне задумацца, што прыйдзе час і беларусы з рознымі пазіцыямі і бэкграундамі вымушаныя будуць знаходзіць агульную мову.

Нажаль, падрабязнасьці я не распавяду, бо раскрыю асобу Курсанта. А зрабіць гэта без ягонай згоды я не маю права. Таму перайду да агульнай маёй пазіцыі па тэме безумоўнага выкананьня загадаў.