Залік Курсанту здавалі па чарзе ў розныя дні.Паколькі Курсант жыў і працаваў на ПУ батальёна “Волат”…
07.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Залік Курсанту здавалі па чарзе ў розныя дні.
Паколькі Курсант жыў і працаваў на ПУ батальёна “Волат” у Канстанцінаўцы, што ў 12 км ад нас, то здаваць залік мы ездзілі туды.
Я паехаў з Ваяром. Перажываньні былі прыкладна тыя ж, што і падчас экзаменаў ва ўніверы.
Залік здавалі ў памяшканьні з маніторамі. Тут сядзелі сувязісты разам з кіруючым складам: Мыш і Ян “Беларус”. У памяшканьні не было вокнаў, хаця гэта быў не склеп, а другі паверх. Замест уваходных дзвярэй – непразрыстая занавесь. Амаль насупраць гэтага пакоя было спальнае памяшканьне. А перад ім – нешта накшталт гасьцёўні ў якой стаяла канапа і стол. На стале – электрачайнік з прысмакамі.
Тэорыю здавалі па чарзе. Такая была ўмова Курсанта. Ды так, каб той хто чакае сваёй чаргі не чуў аб чым запытваюць экзаменуемага .
Таму я чакаў Ваяра на канапе ў гасьцёўні. У гэты час Мыш і Ян “Беларус” заварылі гарбату і аб нечым жартавалі, адначасова абмяркоўваючы планы баявых задач (мая памяць не захавала дэталі той размовы). Праз месяц Мыш загіне. У той дзень я бачыў яго апошні раз.
Калі я зайшоў да Курсанта, то той запытаў у мяне тэорыю, а пасля парадак маіх дзеяньняў у гіпатэтычных нестандартных умовах боя з выкарыстаньнем ПТУРа. Мае адказы былі залічаны.
Пасля таго як мы з Ваяром паспяхова здалі тэарэтычную частку заліка, надыйшла чарга “практыкі”. Як гэта выглядала?
Мы спусьціліся на першы паверх. Тут быў склад боепрыпасаў і зброі. Сярод якой быў і трафейны “Фагот”. Практыку здавалі як і тэорыю – па чарзе.
Мы ўзялі “Фагот” і выняслі яго на невялікую рампу, якая выходзіла з будынка прама на вуліцу па якой калі-нікалі праходзілі звычайныя мясцовыя мінакі. Мне была пастаўлена задача прывесьці “Фагот” у баявы стан і навесьціся на пакет. Так-так. На звычайны пакет, які ці то ветрам, ці то Курсантам быў закінуты на разлапісты куст ў некалькіх сотнях метрах ад рампы. Пры гэтым Курсант не паказваў пальцам на пакет, а арыентаваў мяне як па шкале гадзінніка, сімуліруючы сітуацыю перамоў па рацыі.
Дарэчы, першапачатковага пакета на які мяне наводзіў Курсант, не аказалася на месцы – яго, мабыць, здзьмула ветрам. Але Курсант знайшоў вачыма іншы аб’ект і скіраваў мяне на яго.
Залік мною быў зданы паспяхова. Ваяр таксама паказаў сябе малайцом.
Заставалася здаць залік Г(ідры). Ён павінен быў прыехаць праз пару дзён разам з нашымі зменшчыкамі ў дзень нашай ратацыі – 21 красавіка 2023.