Загад Курсанта Д(жону) быў просты: адвезьці Г(ідру) на пазіцыю і паказаць тое месца дзе яны мусяць с…
09.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Загад Курсанта Д(жону) быў просты: адвезьці Г(ідру) на пазіцыю і паказаць тое месца дзе яны мусяць скончыць пабудову бліндажа.
Г(ідра) быў у прыподнятым настроі. Пакуль ягоныя хлопцы асвойваліся на новым для іх месцы, Д(жон) прапанаваў паехаць і паказаць на месцы пазіцыю з бліндажом.
Г(ідра) не пагадзіўся. Ён хацеў спачатку ўладкавацца тут. На гэта ён адводзіў прыкладна 4 гадзіны.
Г(ур) і З(ёлка) заставаліся. Яны ведалі месцазнаходжаньне бліндажа. А нам яшчэ 4 гадзіны дабірацца да прыфрантавой базы ў Вільнянску. Таму, каб дарэмна не губляць час, Д(жон) і Г(ідра) сышліся на тым, што пазіцыю з бліндажом пакажа Г(ур).
Мы паехалі. А па дарозе Курсант выняс мозг Д(жону) за літаральнае невыкананье загада. Курсант пагражаў скараціць наш 7-дзенны ўвал у Кіеў на 5-дзённы ў наступны раз. Безумоўна, ўплываў і той факт, што ў Курсанта заставаўся асадак ад невыкананьня мінулага загада Д(жону) памірыць Бачу з З(ёлкай) праз сумесную копку акопа.
І, як мы між сабой вырашылі, Курсант, які не жыў з намі, а знаходзіўся на адлегласьці на ПУ ў Канстанцінаўцы, мог скажонна ўспрымаць гэтую і іншыя сітуацыі як непавагу ў свой бок. Падкрэслю, што нават я, які ідэалагічна моцна адрозніваўся ад Курсанта, паважаў яго як баявога камандзіра, таму гэтага (непавагі), насамрэч, не было.
– Табе трэба было яшчэ ў Раскошным патэлефанаваць Курсанту і ўзгадніць з ім той момант, што вы з Г(ідрай) выканаеце ягоны загад, але не так як ён загадаў літаральна, а лагічна дасягнуўшы пастаўленай мэты. Мабыць тады яго гэта б не так зачапіла, – сказаў я, звяртаючыся да Д(жона).