Жывяце ў Літве? Ператварыце свае падаткі ў добрыя справы!
Вы ведалі, што можаце накіраваць 1,2% ад свайго ўжо выплачанага падаходнага падатку (GPM) на падтрымку Savanorių organizacija KUS?
Чаму гэта варта зрабіць? Гэта БЯСПЛАТНА: Грошы не здымаюцца з вашага рахунку — гэта частка падатку, які ўжо атрымала дзяржава. Калі вы не выбераце арганізацыю, грошы застануцца ў агульным бюджэце.
Гэта ЭФЕКТЫЎНА: Нават невялікі адсотак ад кожнага дапамагае нам падрымліваць ветэранаў і іх сем’і.
Гэта ХУТКА: Займае ўсяго 2 хвіліны вашага часу ў інтэрнэце.
Як нас падтрымаць? (Інструкцыя) 1⃣ Зайдзіце ў сістэму VMI (EDS) праз свой інтэрнэт-банк: deklaravimas.vmi.lt. 2⃣ Выберыце раздзел “Pildyti formą”“Prašymas skirti paramą (FR0512)”. 3⃣ Увядзіце нашы рэквізіты: Gavėjo kodas: 307074732 Mokesčio dalies dydis: 1,2% Mokesčio dalį skiriu iki: (можна выбраць да 2028 года, каб падтрымка была штогадовай аўтаматычна). 4⃣ Націсніце “Pateikti”. Дэдлайн — да 2 траўня!