“А белорусскими можно?”Цывілізацыя дайшла да прыбіральняў на аўтавакзале Варшава-Заходняя (а таксама…

“А белорусскими можно?”

Цывілізацыя дайшла да прыбіральняў на аўтавакзале Варшава-Заходняя (а таксама на аднайменнай чыгуначнай станцыі) – наведвальнікі могуць разлічыцца за іх і праз банкаўскія тэрміналы.

“А белорусскими можно?”, – спрабаваў патрапіць у прыбіральню просты мужычок гадоў за 55.

Супрацоўнік за акенцам па-польску патлумачыў, што прымае толькі злотымі альбо праз банкаўскі тэрмінал.

Мужычку было вельмі трэба – пра гэта казала і ягонае моцнае жаданьне патрапіць унутр і мова цела.

“Давайце я заплачу за беларуса”, – сказаў я па-беларуску паляку і прыклаў картку да тэрмінала на якім той набраў суму 5 злотых.

“Спасибо”, – сказаў беларус з палёгкай і знік у памяшканьнях мужчынскай прыбіральні.

“Калі ласка. Спадзяюся, што ты не заўзяты лукашыст”, – падумаў я ўслед суайчынніку, які жыве у Беларусі.