Ала Клемянок прысвяціла верш Васілю Рапіцкаму пра загінулага васілёк і зорку

Клачко Аляксандр Кусь ##Беларуская мова #Вайна #Войска

Ала КЛЕМЯНОК
***
Калі на полі гіне васілёк,
у космасе згарае раптам зорка.
Ляціць метэарытам гастралёрка,
на сэрцы пакідаючы апёк.
Увасабленні найпрыгожыя надзей
у той палёт уклала фантазёрка…
Каб мроі светлыя здзяйсняліся ў людзей,
загінуў васілёк, згарэла зорка.

06.03.2026.

Аўтарка прысвяціла свой верш Васілю “Дзіру” Рапіцкаму.