31 жніўня хрысціяне візантыйскай традыцыі адзначаюць Палажэнне пачэснага пояса Найсвяцейшай Валадаркі нашай Багародзіцы — адно з тых багародзічных свят, якія праз пэўную рэліквію, што належала Маці Хрыста, вобразна паказваюць яе апеку, абарону чалавецтва і скіраванне яго да Бога. Свой пояс, як сцвярджае Паданне, Багародзіца пакінула апосталу Тамашу, што часта адлюстроўваецца на іконах, прысвечаных гэтаму святу. […]
Царква
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Айцец Андрэй Крот даследуе рэлігійныя матывы ў творах Адама Бабарэкі ў праграме “Хрысціянства і літаратура”
У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае даследаваць рэлігійныя матывы ў творах Адама Бабарэкі. Аўтар згадвае дыскусію вакол акадэміка Яўхіма Карскага, крытыка якога была часткай кампаніі цкавання бацькі беларусазнаўства, арганізаванай савецкай уладай. Таксама аналізуецца верш Цішкі Гартнага “Песня грабара”, у якім Бабарэка бачыў алюзію на цярновы вянок Хрыста. Асобная ўвага надаецца […]
31 жніўня ў беларускай царкве ў Вільні адбудзецца малітва дабраславення школьнікаў і настаўнікаў
Заўтра 31.08 – апошняя летняя Нядзеля перад пачаткам школьнага года. У нашай беларускай царкве (Bokšto g.4) а 10.30 адбудзецца Літургія і малітва дабраславення школьнікаў, настаўнікаў і студэнтаў на новы навучальны год. Запрашаем дзяцей, бацькоў і настаўнікаў!
29 жніўня — Свята Адсячэння галавы святога Яна Хрысціцеля
29 жніўня Свята Адсячэння галавы святога Яна Хрысціцеля Ян Хрысціцель – апошні з прарокаў, якія жылі да Хрыста, і Яго папярэднік. Ісус называў яго «большым, чым прарок», «найвялікшым з народжаных жанчынамі» і параўноўваў яго з Іллёй. Пасля асуджэння беззаконняў правіцеля Юдэі Ірада Антыпы ён быў арыштаваны, а затым абезгалоўлены. Ян Хрысціцель шануецца не толькі ва […]
Пераклад мемуараў Ігната Ходзькі “Баруны” выйшаў да 200-годдзя першага выдання
Першае выданне мемуараў “Баруны” пісьменніка Ігната Ходзькі выйшла ў 1825 г., гэта значыць дакладна 200 гадоў таму. Сёлета выдадзены пераклад мемуараў, які с польскай на беларускую мову для нас зрабіў вядомы пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш. Акрамя перакладу ў кнізе змешчаны навуковыя артыкулы Святланы Марозавай “Барунская базыльянская школа i яе выхаванцы” і Сяргея Марозава “Духоўна-культурная […]
Парэсія і Ян Хрысціцель як прыклад мужнасці і голас сумлення для беларусаў
Парэсія — голас сумлення. Чаму Ян Хрысціцель застаецца прыкладам для беларусаў сёння?Мішэль Фуко уводзіць паняцце грамадзянскай дзейнасці — парэсія, і акрэслівае яе прыкметы: шчырасць, ісціна, рызыка, крытыка і доўг.Што ж робіць чалавек, які гаворыць праўду?Парэсіаст адкрыта вымаўляе тое, «што ёсць праўдай, бо ведае, што гэта сапраўды праўда», і робіць гэта «самымі простымі словамі і даступнымі […]
Ірад Антыпа вінаваты ў смерці Яна Хрысціцеля за ўхваленне яго пакарання
*** Ірад быў вінаваты ў смерці Яна Хрысціцеля, бо ўхваліў ягоную кару. Чалавек, які ўчыніў зло, адчувае, што ўвесь свет робіцца яму ворагам. У глыбіні падсвядомасці, у думках сваіх ён не з’яўляецца поўным гаспадаром, і таму, калі пачынае разважаць, ягоныя думкі вяртаюцца да здзейсненага граху. Ад сябе не ўцячэш: калі ўнутранае “я” пачынае абвінавачваць, жыццё […]
Кароль Ірад загадвае адсекчы галаву Яна Хрысціцеля па просьбе дачкі Ірадыяды
«Пачуў таксама кароль Ірад пра Ісуса, бо імя Ягонае стала вядомым, і сказаў: «Гэта Ян Хрысціцель устаў з памерлых, і таму цуды здзяйсняюцца ім». Іншыя казалі: «Гэта Ілля». А яшчэ іншыя казалі: «Гэта прарок або як адзін з прарокаў». Калі Ірад пачуў гэта, ён сказаў: «Гэта Ян, якому я адсек галаву, ажыў!» Бо сам Ірад […]
Сёння дзень памяці пакутніцкай смерці Яна Хрысціцеля і малітва за палітвязняў
Сёння дзень пакутніцкай смерці ад рук Ірада – Божага прарока і Прадвесніка Яна Хрысціцеля.Гэта, бадай, найбольш вядомы ў гісторыі вязень сумлення і палітычны вязень. Сведка Божай праўды, які гіне ад рук Ірада. Гэты дзень, найбольш пасуе для таго, каб памаліцца за ўсіх, хто загінуў ад рук рознага кшталту ірадаў і за тых, хто падобна да […]
28 жніўня — памяць Св. Аўгустына, біскупа і Айца Царквы
28 жніўня Памяць Св. Аўгустына, біскупа і Айца Царквы Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і язычніка Патрыцыя і адданай хрысціянкі св. Манікі. Нягледзячы на клапатлівае выхаванне маці, у маладосці вёў язычніцкае жыццё і захапляўся рознымі вучэннямі. Як настаўнік рыторыкі і аратарства пераязджаў у Карфаген, Рым і Мілан, а за ім ездзіла яго маці, […]