Ян. 5, 1-15
У сённяшнім Евангеллі Ісус аздараўляе чалавека, які быў фізічна хворым на працягу трыццаці васьмі гадоў. Звернем увагу на яшчэ адно праяўленне сілы Хрыста: Яго духоўнае аздараўленне.
Евангеллі напоўнены аповедамі пра аздараўленчыя сустрэчы Ісуса з тымі, чые духоўныя сілы не могуць свабодна развівацца. Значная частка служэння Ісуса заключалася ў тым, каб навучыць людзей бачыць (Валадарства Божае), чуць (голас Духа), хадзіць (пераадольваючы тым самым параліч сэрца), быць свабоднымі ад саміх сябе, каб адкрыць для сябе Бога. Цікава, што ў ранняй Царкве Ісуса называлі Збаўцам (soter па-грэцку і salvator па-лацінску). Абодва гэтыя тэрміны паказваюць на таго, хто прыносіць аздараўленне.
«Душа» — гэта той нерухомы пункт у сэрцы кожнага чалавека, той найглыбейшы цэнтр, кропка сустрэчы з трансцэндэнтнай і адначасова ўцелаўлёнай таямніцай Бога. Калі душа здаровая, яна знаходзіцца ў жывых адносінах з Богам; яна трывала ўкаранёная ў змястоўным грунце і з’яўляецца глыбокім цэнтрам асобы.
Bishop Robert Barron