Дыспенсацыя ад устрымання ад мяса ў пятніцы 1 і 8 траўня 2026 для грэка-католікаў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дыспенсацыя ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў у пятніцы 1-га і 8 -га траўня 2026

На падставе канона 1538 § 1 Кодэкса Канонаў Усходніх Цэркваў Апостальскі Адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі – Архімандрыт Сяргей (Гаек) удзяляе дыспенсацыю ад абавязку устрымання ад спажывання мясных страваў вернікам грэка-католікам на тэрыторыі усёй Беларусі (старэйшым за 14 гадоў), у пятніцы 1-га і 8-га траўня 2026 года.
У гэтыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях праходзяць духоўныя праграмы і святкаванні.

Вернікі, якія будуць карыстацца гэтай дыспенсацыяй, павінны памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца.

Рэкамендуецца “Акафіст Найсвяцейшай Багародзіцы” або “Акафіст перад Жыровіцкай Іконай Маці Божай”.