Малітва да Ісуса Хрыста аб пакліканні новых апосталаў у святой Царкве

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Госпадзе Ісусе Хрысце, Пастыру душаў, які зрабіў апосталаў Тваіх лаўцамі людзей, пакліч цяпер новых апосталаў у Тваёй святой Царкве. Запалі ў сэрцах іхніх рупнасць аб душах людскіх і гарачае жаданне пашыраць Тваё валадарства на зямлі. Дай ім знайсці радасць у служэнні Табе і мужнасць ісці ўслед за Табою. Бо Ты — Дарога, Праўда і Жыццё, і мы Табе славу аддаем, разам з адвечным Тваім Айцом і з усесвятым, добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.