26 красавіка 2026 — 40-я гадавіна аварыі на ЧАЭС і Дзень памяці і малітвы ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

26 красавіка 2026, у 40-ю гадавіну са дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС) – Дзень памяці і малітвы. =Грэка-каталіцкія супольнасці Беларусі працягваюць малітвы за душы ахвяраў чарнобыльскай аварыі і за ўсіх, хто на працягу 40 год змагаўся і трудзіўся над адраджэннем пацярпелага рэгіёна – асабліва Гомельшчыны. =Дэкада малітвы пачалася 16 красавіка: Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей, разам з групай вернікаў, удзельнічаў у прэм’ерным паказе фільма “Чарнобыль. Жывая зямля”, які прашоў у Мінску ў кінатэатры “Масква”. +++++Днём асаблівай малітоўнай памяці прызначаная нядзеля – 26 красавіка 2026.